20 траўня 2024, панядзелак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сасновіч: Пачуваюся добра і ўсё ўдалося

1
Сасновіч: Пачуваюся добра і ўсё ўдалося
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ

Беларуская тэнісістка пераможна стартавала на турніры ў Маскве.

Беларуска Аляксандра Сасновіч першай выйшла ў 1/8 фіналу Moscow River Cup, падолеўшы швэдку Юхан Ларсан з лікам 6:1, 6:3. Як паведамляе «Прессбол», на прэс-канферэнцыі наша суайчынніца заявіла, што не супраць перамагчы ў турніры і распавяла, што не падабаецца ёй у Маскве.

- Вельмі прыемна было пачынаць турнір. Адчувала сябе добра, і ў мяне ўсё ўдалося. І я вельмі задаволеная тым, што я згуляла менавіта так, як павінна была згуляць супраць гэтай спаборніцы. Вельмі спадабаўся ўдар справа, спадабалася мая падача. Я зрабіла нуль двайных памылак, што для мяне дзіўна.

- Што вы скажаце пра гэта турніры?

- Відаць, што арганізатары добра пастараліся. Вельмі добра сустрэлі, няма ніякіх праблем з транспартам. Адзінае, што мне не падабаецца тут, гэта вільготнасць. Было вельмі нязвыкла.

- Што скажаце пра склад удзельніц Moscow River Cup?

- Прыстойны турнір, моцны склад. Перамагчы можа кожная. Не будзем загадваць. Але я буду не супраць перамагчы ў гэтым турніры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках