4 траўня 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна распачалі крымінальную справу

9
Супраць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна распачалі крымінальную справу
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН

Блогер мае намер абараняцца.

Пра гэта «народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін даведаўся 24 ліпеня, калі атрымаў позву з Следчага камітэта, паведамляе «Белсат».

З дакумента вынікала, што Пятрухіну было неабходна раніцай 23 ліпеня з'явіцца ў Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Таксама паведамлялася, што супраць блогера пачалі крымінальны працэс. Справа распачатая паводле ч. 2 арт. 189 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Абраза»). Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Сам Пятрухін не ведае, каго ён абразіў, але не сумняваецца, што такім чынам улады помсцяць за ягоныя антыкарупцыйныя расследаванні.

«Думаю, гэта звязанае з крытыкай гарадскіх і абласных уладаў і міліцыі. І, хутчэй за ўсё, менавіта міліцыі. Будзем цяпер разам з адвакатам абараняцца", – заявіў belsat.eu Сяргей Пятрухін.

Праваабаронца Раман Кісляк адзначае, што пакуль пра абставіны справы вядома мала:

«Адзінае, што пакуль можна сказаць дакладна, – ёсць факт распачынання крымінальнай справы супраць блогера Сяргея Пятрухіна. Не зразумелая сутнасць падазрэнняў, таму пакуль складана нешта каментаваць".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках