24 красавiка 2024, Серада, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцеклы ў Беларусь экс-прэм'ер Кыргызстана: Я памёр у Малайзіі

11
Уцеклы ў Беларусь экс-прэм'ер Кыргызстана: Я памёр у Малайзіі
ДАНІЯР УСЕНАЎ
КРЫНІЦА: NAVINY.BY

Даніяр Усенаў зрабіў дзіўную заяву.

«Я чуў, што Даніяр Усенаў памёр у 2013 годзе ў Малайзіі». Такую заяву зрабіў Даніяр Усенаў напярэдадні ў каментарах беларускаму выданню «Naviny.by», адказваючы на пытанне, ці з'яўляецца ён былым прэм'ерам Кыргызстана Даніярам Усенавым.

Нагадаем, 27 ліпеня ў Беларусі распачатая рэалізацыя буйнога аграрнага праекту, якую вядзе Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. Узначальвае карпарацыю грамадзянін Беларусі Данііл Урыцкі.

Аднак на фота быў апазнаны ўцеклы Даніяр Усенаў, які ўцёк з Кыргызстана падчас красавіцкіх падзеяў 2010 года і асталяваўся разам з былым прэзідэнтам Курманбекам Бакіевым у Беларусі.

Пасля афіцыйных мерапрыемстваў журналіст паспрабаваў удакладніць у Урыцкага, ці з'яўляецца ён на самай справе былым прэм'ер-міністрам Кыргызстана, Урыцкі адказаў наступнае: «У кіргізаў і пытайцеся».

На дадатковыя пытанні Урыцкі не захацеў адказваць. Аднак літаральна праз хвіліну ён праз маладога чалавека папрасіў журналістаў вярнуцца і адкласці ў бок камеру і дыктафон. Толькі пасля гэтага ён пагадзіўся гаварыць.

Дырэктар БНБК паказаў беларускі пашпарт на імя Данііла Урыцкага. На просьбу аспрэчыць інфармацыю, што ён з'яўляецца Даніярам Усенавым, ён адказваў унікліва. Пазней не пад дыктафонны запіс ён дазволіў працытаваць сябе наступным чынам: «Я чуў, што Даніяр Усенаў, прэм'ер-міністр Рэспублікі Кыргызстан, памёр у 2013 годзе ў Малайзіі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках