Фотафакт: Адноўленая адна з вежаў Гальшанскага замка
3- 8.07.2018, 21:34
- 19,795
Адноўленая Паўночная вежа замка XVI-XVII стагоддзяў.
Карыстальнік «Фэйсбука» Даніэль Крутцына размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы фатаграфію першай часткова адноўленай вежы Гальшанскага замка XVI-XVII стагоддзяў - так званай Паўночнай, паведамляе «Радыё Рацыя».
У пачатку чэрвеня ў гэтым годзе паведамлялася, што на рэстаўрацыю Гальшанскага і Крэўскага замкаў выдадзена 1 150 000 рублёў.

У гэтым годзе пачаліся работы для кансервацыі з рэстаўрацыяй паўночна-заходняга муру Крэўскага замка ў Смаргонскім раёне і Паўночнай вежы Гальшанскага замка ў Ашмянскім раёне.
На рэстаўрацыю вежы Гальшанскага замка выдадзена 250 тысяч рублёў, паведаміла тады начальніца аддзела культуры Гарадзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.