2 траўня 2024, Чацвер, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка – маладой маці: Колькі дзетак? Адзін? Амаль і не мама

54
Лукашэнка – маладой маці: Колькі дзетак? Адзін? Амаль і не мама

Дыктатар зноў прадэманстраваў сваё невуцтва.

Лукашэнка зноў закрануў тэму нараджальнасці, наведваючы 10 жніўня «Гомсельмаш», піша сайт тэлеканала «Белсат».

Падчас размовы з супрацоўнікамі «Гомсельмаша» інжынерка прадпрыемства, маладая мама Марына Косная падзякавала «ад імя ўсіх мамаў» Лукашэнку за рэканструкцыю – за адкрыццё новага корпуса Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай лякарні.

– Колькі дзетак?

– Адзін.

– Амаль і не мама.

– Будзем старацца, – засмяялася Марына Косная.

– Калі патрэбная дапамога – звяртайцеся, – дадаў Лукашэнка.

Ягоныя словы былі сустрэтыя дружным рогатам супрацоўнікаў прадпрыемства. Лукашэнка ў сваю чаргу дадаў, што трэба нараджаць не аднаго, а траіх дзяцей.

Гутарку паказалі ў сюжэце тэлеканала «Беларусь-1».

На мінулым тыдні падчас наведвання Мёрскай цэнтральнай раённай лякарні Аляксандр Лукашэнка таксама заяўляў, што беларускі павінны больш нараджаць. «Мінімум трох-чатырох дзяцей трэба нараджаць», – заявіў ён.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках