2 траўня 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атачэнне Пуціна заглыбілася ва ўнутраныя канфлікты

5
Атачэнне Пуціна заглыбілася ва ўнутраныя канфлікты
ФОТА: EPA

Усё гэта – прыкметы размывання эфекту «абложанай крэпасці».

З'яўляюцца ўсё новыя сімптомы, якія сведчаць пра павелічэнне ўнутрыэлітнага напружання, піша тэлеграм-канал Bunin & Co.

Падаўжэнне тэрміну арышту Ганны Паўлікавай з «Новай велічы» выклікала рэзкія пратэсты з боку не толькі праваабаронцаў, але і часткі лаялістаў, у тым ліку Маргарыты Сіманьян. На лаялісцкай «Ленте.Ру» выходзіць велізарны матэрыял пра грахі прадстаўнікоў Расейскай праваслаўнай царквы, якую раней крытыкавалі ў асноўным лібералы ды некаторыя левыя. Бізнэс (як асабіста Уладзімір Лісін, так і ў цэлым РСПП) не проста негатыўна рэагуе на прапанову памочніка прэзідэнта Андрэя Белавусава пра павелічэнне падаткаабкладання металургічнай галіны (што зразумела), але і выносіць сваю незадаволенасць у публічную прастору.

Усё гэта – прыкметы размывання эфекту «абложанай крэпасці», калі ўсе інтарэсы адступаюць перад агульнанацыянальнай ідэяй супрацьстаяння вонкаваму ворагу. І рознагалоссі трэба хаваць, таму што гэты вораг можа імі скарыстацца для паслаблення краіны. Цяпер жа гэтага ўсё менш – і таму выяўляюцца старыя супярэчнасці і ўзнікаюць новыя. Немалая частка элітаў незадаволеная занадта вялікімі магчымасцямі сілавікоў. Для кагосьці раздражняльнікамі сталі справы Аляксея Улюкаева і Мікіты Белых, нехта з непакоем назірае за шматлікімі крымінальнымі справамі ў Рэспубліцы Комі, баючыся распаўсюджвання гэтай практыкі. Шмат хто ў элітах раздражнёныя ростам ідэалагічнага ўплыву РПЦ. Ну, а з грашыма расставацца не хочацца – асабліва ва ўмовах, калі бізнэсу нельга пракантраляваць, на што яны пойдуць, і толькі што павысілі ПДВ.

Прычым нават планы ўвядзення новых амерыканскіх санкцый пакуль не прывялі да новага ўзмацненні эфекту «абложанай крэпасці» – падобна, што за чатыры з паловай гады ад яе моцна стаміліся. І вярхі, якія прасоўваюць уласныя інтарэсы, і нізы, усё больш заклапочаныя не геапалітыкай, а ўнутранымі праблемамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках