2 траўня 2024, Чацвер, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Калоны грузавікоў з Расеі заязджаюць на Данбас

9
Відэафакт: Калоны грузавікоў з Расеі заязджаюць на Данбас

АБСЕ зняла грузавікі, якія некалькі разоў незаконна перасяклі расейска-ўкраінскую мяжу на Данбасе.

Дрон АБСЕ зафіксаваў калоны грузавікоў, якія 7 жніўня ўначы некалькі разоў перасякалі мяжу РФ з Украінай на Данбасе па грунтовай дарозе ў раёне, дзе няма памежна-прапускных пунктаў. Аб гэтым паведамляецца на канале назіральнай місіі на YouTube, піша «Новое время».

А 22:15 беспілотны лятальны апарат АБСЕ выявіў калону з васьмі шасціколавых грузавікоў з крытымі брызентам грузавымі адсекамі, якая рухалася ва ўсходнім кірунку па дарозе паблізу акупаванага населенага пункта Чысцякова за 62 км на ўсход ад Данецка.

Адзначаецца, што каля населенага пункта Маніч, прыкладна за 3,5 км ад мяжы паміж Украінай і Расеяй, калона збочыла на ўсход на грунтавую дарогу, якая праходзіць праз мяжу. Пасля гэтага БПЛА зафіксаваў другую калону, якая рухалася ў заходнім кірунку ад мяжы з Расейскай Федэрацыяй па той жа дарозе.

Прыкладна а 23:25 БПЛА зафіксаваў, як першая калона вярнулася з Украіны гэтай жа грунтовай дарогай.

Пазней да другой калоны далучыліся яшчэ 2 грузавікі КамАЗ, якія таксама рухаліся ў кірунку ад мяжы з Расейскай Федэрацыяй.

З назіранняў АБСЕ, калона, якая рухалася ў заходнім кірунку, прадоўжыла рух на захад і а 01:16 8 жніўня спынілася на паўднёвай ускраіне акупаванага горада Крыштальны (раней - Чырвоны Прамень - заўв рэд).

"Вось відэа Назіральнай місіі АБСЕ, дзе відаць як канвоі грузавікоў незаконна перасоўваюцца паміж Украінай і Расеяй. Нагадваю, што Расея заблакавала эфектыўную місію для маніторынгу межаў і яе сілы стала перашкаджаюць візітам СММ на мяжу", - пракаментаваў відэа спецпрадстаўнік ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер у Twitter.

"Гэта яшчэ адзін шлях, якім Расея наўмысна працягвае канфлікт і падтрымлівае баявыя дзеянні ва ўсходняй Украіне, нягледзячы на міжнародныя намаганні ў вяртанні міру ва Украіну", - дадаў Волкер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках