2 траўня 2024, Чацвер, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну патрэбная ўціхамірвальная кашуля

9
Пуціну патрэбная ўціхамірвальная кашуля

Расейскаму кіраўніку паставілі дыягназ.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін страціў здольнасць адэкватна ацэньваць сітуацыю, а нядаўнія санкцыі ЗША - адна з спроб уціхамірыць яго.

Пра гэта распавёў "Апострафу" расейскі апазіцыянер Канстанцін Баравы.

Паводле ягоных слоў, нягледзячы на тое, што пагражаць "КГБістам" небяспечна, іншай мовы Пуцін ужо не разумее.

"Тое, што адбылося з апошнімі санкцыямі і пагрозай іх узмацнення - гэта ультыматум. А размаўляць з КГБістам мовай ультыматумаў - вельмі небяспечна. У іх вочы наліваюцца крывёю, і яны пачынаюць паводзіць сябе неадэкватна. З іншага боку, на жаль, Пуцін не здатны пачуць ніякай іншай размовы. Бо склалася вельмі смешная сітуацыя: і Марыя Захарава, і Дзмітрый Пяскоў, і прадстаўнікі Думы адразу публічна заявілі, што рэакцыя Расеі ў адказ будзе страшнай. тое, што кажа Дзмітрый Мядзведзеў - гэта тое ж самае. Яны бачаць гэтага ашалелага Пуціна з чырвонымі вачыма і такім чынам тлумачаць ягоную рэакцыю. Але гэта адзіны спосаб размовы з Пуціным, бо ён неадэкватны і хворы", - кажа Баравы.

Расейскі апазіцыянер мяркуе, што ўсе размовы з кіраўніком Крамля - гэта размовы з хворым чалавекам, а санкцыі - гэта шокавая тэрапія, якая робіць на яго ўражанне.

"З хворым жа якая сітуацыя? Паспрабавалі адныя лекі - пагаварылі з ім, уключылі яго ў клуб G8, пасадзілі за стол, пачалі з ім размаўляць - не дапамагло. Затым паспрабавалі другія лекі - сур'ёзная размова, што, маўляў, ачуньвай, вызваляй Крым. Але і гэтыя лекі таксама не дапамаглі. Потым увялі трэція лекі - санкцыі супраць ягонага асяродку. Але і гэта не надта дапамагло, бо не дзейнічаюць на яго санкцыі. Потым і Трамп паспрабаваў з ім пагаварыць, сустрэўшыся ў Гельсінках. Але Пуцін ужо ў такой ступені неадэкватны, што ўсякія ягоныя прапановы будуць абсурднымі. Напрыклад, прапанаваць усяму свету выконваць міжнародныя дамовы, а яму - не выконваць. Але гэта ж абсурд, бо хворыя ў стане трызнення не ацэньваюць рэчаіснасць адэкватна", - адзначае Баравы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках