Алег Сянцоў назваў свой стан амаль крытычным
3- 14.08.2018, 14:15
- 9,594
Мэта галадоўкі застаецца ранейшай - вызваленне ўсіх украінцаў-палітвязняў.
Расейская журналістка і праваабаронца Зоя Светава пабывала ў калоніі ва ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і паведаміла пра ягоны стан, паведамляе RTVI.
Сянцоў у размове са Светавай назваў свой стан «амаль крытычным». Паводле яе слоў, яна гутарыла з рэжысёрам у прысутнасці начальніка калоніі і яшчэ дваіх супрацоўнікаў цягам дзвюх гадзін у ягонай палаце.
Са слоў Светлавы, мэта галадоўкі Сянцова засталася ранейшай. Ён патрабуе вызваліць украінцаў-палітвязняў, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі. Праваабаронца мяркуе, што трэба як мага хутчэй развязаць праблему абмену расейскіх і ўкраінскіх зняволеных.