7 траўня 2024, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнік грэцкага футбольнага клуба патрабуе выслаць расейскіх дыпламатаў

2
Уладальнік грэцкага футбольнага клуба патрабуе выслаць расейскіх дыпламатаў

Супрацоўнікі консульства РФ зладзілі правакацыю падчас матчу.

Уладальнік футбольнага клуба ПАОК Іван Савідзі заявіў, што супрацоўнікі расейскага консульства прыйшлі на футбольны матч з маскоўскім «Спартаком», які праходзіў у Салоніках, у стане алкагольнага ап'янення.

Савідзі таксама запатрабаваў высылкі гэтых супрацоўнікаў, паведамляе Sport24.

"Я патрабую распачынання крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў консульства, якія нажлукціліся і падумалі, што яны могуць рабіць што хочуць. Я праінфармаваў МЗС Расеі. Супрацоўнікі расейскага консульства ў Салоніках павінны пакінуць Грэцыю", - сказаў ён.

Пасля гульні паведамлялася, што фанаты ПАОК напалі на расейскіх журналістаў, якія прысутнічалі на стадыёне. Для заўзятараў «Спартака» матч быў закрыты праз дыскваліфікацыю.

13 ліпеня Грэцыя надумала выслаць двух расейскіх дыпламатаў і забараніць уезд яшчэ двум праз іх умяшанне ва ўнутраныя справы краіны.

Высланыя расейскія дыпламаты фінансавалі групоўкі пратэстоўцаў, якія выступаюць супраць дамовы з Македоніяй аб перайменаванні. У сваю чаргу МЗС РФ прыстрашыў "люстранымі мерамі".

Пазней у Афінах заявілі, што, нягледзячы на добрыя стасункі з РФ, не маюць намеру цярпець расейскае ўмяшанне, якое пагражае нацыянальнай бяспецы краіны.

6 жніўня МЗС Расеі ўручыў паслу Грэцыі ў РФ Андрэасу Фрыганасу ноту ў сувязі з "непрыязнымі дзеяннямі Афін у ліпені" і абвясціў аб люстраных захадах у адказ.

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў ўжо скасаваў свой візіт у Грэцыю, які павінен быў адбыцца ў верасні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках