7 траўня 2024, aўторак, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арменія прапанавала перадаць Пашыняну паўнамоцтвы ў Савеце бяспекі АДКБ

1
Арменія прапанавала перадаць Пашыняну паўнамоцтвы ў Савеце бяспекі АДКБ
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: NEWS.AM

Для гэтага давядзецца змяніць статут арганізацыі.

Прадстаўнікі Арменіі прапанавалі ўнесці змены ў статут Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, у адпаведнасці з якімі краіну ў Савеце бяспекі АДКБ будзе прадстаўляць прэм'ер-міністр краіны, паведаміла прэс-служба арганізацыі ў сераду, піша interfax.by.

Паводле звестак прэс-службы, ініцыятыва была агучаная на пасяджэнні сталага савета АДКБ у аўторак.

«Таксама быў разгледжаны праект пратакола аб унясенні змяненняў у дамову аб калектыўнай бяспецы ад 15 траўня 1992 года і статут АДКБ ад 7 кастрычніка 2002 года, якія былі прапанаваныя армянскім бокам у сувязі з уваходжаннем у дзеянне змяненняў у канстытуцыю Рэспублікі Арменія. У адпаведнасці з імі прыняцце пастаноў у пытаннях, якiя разглядаюцца Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ, аднесенае да кампетэнцыі прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія» - гаворыцца ў паведамленні.

У паведамленні адзначаецца, што сталы савет АДКБ прыняў пастанову накіраваць праекты дакументаў адным пакетам на ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне.

Генеральным сакратаром АДКБ цяпер з'яўляецца прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў.

У ліпені гэтага года Ю.Хачатураў стаў фігурантам крымінальнай справы, распачатай армянскімі праваахоўнымі органамі.

Спецыяльная следчая служба Арменіі выставіла абвінавачанне супраць Ю.Хачатурава ў рамках справы аб разгоне дэманстрацыі 1 сакавіка 2008 года. Тады ўдзельнікі шматтысячнай акцыі, што пратэстуюць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Серж Саргсян, былі разагнаныя. Падчас разгону загінулі дзесяць чалавек, больш за 250 атрымалі раненні. У той час Ю.Хачатураў быў начальнікам Ерэванскага гарнізона ВС Арменіі.

Генеральным сакратаром АДКБ ён быў прызначаны ў 2017 годзе тэрмінам на тры гады.

28 ліпеня Ерэванскі суд першай інстанцыі прыняў пастанову арыштаваць Ю.Хачатурава. Спецыяльная следчая служба Арменіі дазволіла Хачатураву пакінуць Арменію і вярнуцца на працу ў расейскую сталіцу, абавязаўшы пры неабходнасці з'явіцца ў следчы орган.

Арменія прапанавала дзяржавам-чальцам АДКБ пачаць працэс замены генеральнага сакратара арганізацыі.

Паводле абвінавачвання ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу ў Арменіі ў 2008 годзе арыштаваны таксама экс-прэзідэнт рэспублікі Роберт Качаран.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках