7 траўня 2024, aўторак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волкер: ЗША будуць пласт за пластом уводзіць новыя санкцыі супраць Расеі

1
Волкер: ЗША будуць пласт за пластом уводзіць новыя санкцыі супраць Расеі
КУРТ ВОЛКЕР

Вашынгтон будзе прымушаць Крэмль да супрацоўніцтва для пошуку развязанняў.

Спецыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША ў пытаннях Украіны Курт Волкер заявіў, што санкцыі ў дачыненні да РФ будуць дзейнічаць, пакуль Масква не прапануе меры для дасягнення міру на Данбасе.

У эфіры тэлеканала Прамы Волкер адзначыў, што цяпер ёсць шмат пакетаў санкцый супраць Расеі, звязаных з атручваннем экс-агента Сяргея Скрыпаля, з сітуацыяй ва Украіне, з парушэннем правоў чалавека.

«Мы хочам паказаць Расеі, што такая сітуацыя не можа працягвацца. Мы хочам, каб Расея выступіла з прапановай адносна паляпшэння сітуацыі, для дасягнення міру. А дагэтуль мы будзем пласт за пластом ужываць наступныя санкцыі да Расеі, пакуль яна не пачне супрацоўнічаць для пошуку развязання», - цытуе Волкера Интерфакс-Украина.

Спецпрадстаўнік дадаў, што калі РФ будзе згодная на імплементацыю пунктаў Менскіх дамоўленасцей, то толькі тады можна будзе гаварыць аб іх скасаванні, у адваротным жа выпадку, санкцыі будуць толькі ўзмацняцца.

1 жніўня ў Кангрэс ЗША быў вынесены законапраект, які робіць больш жорсткімі антырасейскія санкцыі.

Суаўтарамі ініцыятывы выступілі Роберт Менендэс (Дэмакратычная партыя), Ліндсі Грэм (Рэспубліканская партыя), Джон Макейн (рэспубліканец), Коры Гарднер (рэспубліканец), Бэн Кардзін (дэмакрат), Джын Шахін (дэмакрат).

Новы дакумент - усёабдымны, у выпадку яго прыняцця ён узмоцніць эканамічны, палітычны і дыпламатычны ціск на Расею. Адной з мэтаў законапраекта сенатар Грэм назваў сыход Расеі з Украіны. Пры гэтым дзейны санкцыйны рэжым ён назваў занадта слабым, каб спыніць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Законапраект, сярод іншага, прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да энэргетычнага і фінансавага сектараў Расеі, яе алігархаў і дзяржаўных прадпрыемстваў, прымяненне санкцый у дачыненні да расейскай суверэннай запазычанасці. Акрамя таго, дакумент прадпісвае ўвядзенне санкцый за хакерскія атакі і стварэнне ў ЗША цэнтра адбіцця расейскіх пагроз.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках