20 траўня 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Менску аўтобус выцесніў аўтамабіль на сустрэчную паласу

24
Відэафакт: У Менску аўтобус выцесніў аўтамабіль на сустрэчную паласу

Канфліктная сітуацыя з кіроўцам аўтобуса трапіла на рэгістратар.

У суботу ўвечары чытач onliner.by Аляксандр ехаў з жонкай дахаты. Ён апярэдзіў аўтобус міжнароднай кампаніі - здавалася, усё было нармальна. Нечакана аўтобус параўняўся з ягоным аўтамабілем, і яго кіроўца рухаўся, здавалася, занадта блізка да аўтамабіля Аляксандра - небяспечна блізка. Што ж там адбылося?

- Ехалі блізу 20:00 дадому з цэнтра горада - я з жонкай і яе сяброўкай. У канцы вуліцы Чкалава мне было неабходна перабудавацца правей для павароту направа, на вуліцы Брылёўскай, - распавёў Аляксандр карэспандэнту Onliner.by. - Перабудаваўся перад аўтобусам і спыніўся на светлафоры чакаць зялёнае святло. Затым працягнуў рух.

Чытач прадэманстраваў відэазапіс са свайго рэгістратара.

- Раптам я ўбачыў, як тая махіна заехала ў маю паласу, напалохала жонку. Мне давялося ўзяць лявей, а гэта цяжкавата зрабіць з крайняй левай паласы. Думаў, можа, гэта выпадковасць, але не, кіроўца аўтобуса выцясняў мяне на сустрэчную паласу. Я сігналіў, але ён гэта ігнараваў. Каб пазбегнуць сутыкнення, мне давялося часткова выехаць туды. Балазе там у гэты момант нікога не было, - растлумачыў Аляксандр.

Пасля гэтага абодва кіроўцы працягнулі рух у сваіх палосах. Ці былі ў аўтобусе пасажыры, кіроўца легкавога аўто не ўбачыў.

- Я мяркую, што такому хамству на дарогах не месца, і я давяду гэтую інфармацыю як да адпаведных органаў, так і да яго працадаўцы. Яму здалося, што я яго падрэзаў? Гэта не падстава выцясняць мяне на сустрэчную паласу і пад небяспеку астатніх удзельнікаў дарожнага руху, - падкрэсліў наш чытач.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках