10 траўня 2024, Пятніца, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падвышалі пенсійны ўзрост у краінах былога СССР

4
Як падвышалі пенсійны ўзрост у краінах былога СССР

І колькі атрымліваюць пенсіянеры.

Пенсійныя сістэмы ўсіх еўрапейскіх краін былога СССР сутыкнуліся з вельмі падобнымі праблемамі: старэнне і скарачэнне насельніцтва і, як следства, недахоп грошай на сістэму салідарнага пенсійнага забеспячэння, пры якім працоўныя адлічваюць грошы на дапамогу састарэлым.

Таму ўсе гэтыя краіны праводзілі або праводзяць пенсійныя рэформы, многія ўвялі пенсію з трох складнікаў (салідарнага, абавязковага назапашвальнага і добраахвотна-назапашвальнага), і ўсе ўжо падвысілі або падвышаюць пенсійны ўзрост, піша bbc.com.

Казахстан

Узрост выхаду на пенсію па старасці для мужчын ужо складае 63 гады, а для жанчын падвышаецца з гэтага года з 58 гадоў на паўгода за год і павінен у выніку зраўняцца з пенсiйным узростам для мужчын.

То бок цяпер у жанчын пенсійны ўзрост - 58,5 года, налета ён будзе 59 гадоў, а ў 2027-м складзе 63 гады, і на гэтым падвышэнне скончыцца.

Беларусь

Закон аб падвышэнні пенсійнага ўзросту быў прыняты ў 2016 годзе, само падвышэнне пачалося ў 2017 годзе, у выніку пенсійны ўзрост да 2023 года павінен вырасці з 60 да 63 гадоў для мужчын і з 55 да 58 гадоў для жанчын.

Украіна

Падвышэнне пенсійнага ўзросту ў жанчын да 60 гадоў, то бок, ураўноўванне з мужчынамі, пачалося яшчэ ў 2011 годзе, і цяпер жанчыны выходзяць на пенсію ў 58,5 года.

У 2017 годзе мінімальны працоўны стаж для атрымання пенсіі быў павялічаны да 25 гадоў, а налета плануецца ўвесці абавязковы страхавы складнік пенсіі - у гэтай частцы Украіна моцна адстала ад іншых краін былога СССР.

Латвія

Латвія ўжо падвышала і выраўноўвала пенсійны ўзрост - да 2014 года ён складаў 62 гады для мужчын і жанчын, а з 2014-га пачалося падвышэнне да 65 гадоў, якое павінна скончыцца ў 2025 годзе.

Літва

І Літва ўжо падвышала пенсійны ўзрост, і зноў яго падвышае.

Да 2012 года жанчыны ў Літве выходзілі на пенсію ў 60 гадоў, а мужчыны - у 62,5 года, затым пачалося вельмі павольнае падвышэнне да 65 гадоў для тых і іншых, якое павінна скончыцца да 2026 года.

Эстонія

У Эстоніі да мінулага года пенсійны ўзрост складаў 63 гады для мужчын і жанчын, а цяпер пачалося падвышэнне з крокам у тры месяцы па гадах нараджэння да 65 гадоў. Скончыцца падвышэнне павінна ў 2026 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках