20 траўня 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я даваў клятву»: у Сеціве паказалі моцнае відэа з украінскім героем у палоне «Л/ДНР»

9
«Я даваў клятву»: у Сеціве паказалі моцнае відэа з украінскім героем у палоне «Л/ДНР»

Падчас допыту ён не выдаў інфармацыю, якую патрабавалі прарасейскія баевікі, і адмовіўся супрацоўнічаць.

У сетцы апублікавалі відэа допыту тэрарыстамі «Л/ДНР» украінскага вайскоўца Паўла Каценкі, які трапіў у палон у жніўні 2014 года.

Адпаведны ролік апублікаваў у Twitter «Информатор ВСУ», піша apostrophe.ua.

Падчас допыту ён не выдаў інфармацыю, якую патрабавалі прарасейскія баевікі, і адмовіўся супрацоўнічаць.

«Каценка Павел Ігаравіч. Старэйшы лейтэнант УСУ, 25 брыгада: «Я даваў клятву на вернасць Украіне. Лепш расстрэльвайце, супраць сваіх не пайду!». Вось за якіх мужчын трэба выходзіць замуж, дзяўчаты», - гаворыцца ў паведамленні.

Варта адзначыць, што Каценка вызвалілі з палону, пасля чаго ён вярнуўся на службу. Указам прэзідэнта Украіны ад 13 жніўня 2015 узнагароджаны ордэнам «За мужнасць» трэцяй ступені.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках