20 красавiка 2024, Субота, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцаў могуць пазбавіць кантролю над асабовымі звесткамі

Расейцаў могуць пазбавіць кантролю над асабовымі звесткамі

Кампаніям дазволяць перадаваць звесткі на апрацоўку іншым арганізацыям, не паведамляючы пры гэта ўладальнікам.

Праграма развіцця "лічбавай эканомікі" у РФ прапануе пазбавіць расейцаў кантролю над сваімі асабовымі звесткамі. Праект паправак у закон "Аб персанальных звестках" дазваляе кампаніям перадаваць іх на апрацоўку іншым арганізацыям, не паведамляючы пра гэта ўладальнікам. Цяпер закон такое забараняе, піша сайт finanz.ru.

Папраўкі напісалі прадстаўнікі бізнэсу, а фонд "Сколкава" (цэнтр кампетэнцый пры стварэнні нарматываў лічбавай эканомікі) адправіў іх у наступную інстанцыю - працоўную групу аб нарматыўным рэгуляванні лічбавай эканомікі. Яна альбо ўхваліць папраўкі, альбо верне ў "Сколкава" на дапрацоўку.

Мяркуецца, што адказваць за захаванасць персанальных звестак з папраўкамі будзе кампанія, якая першапачаткова іх збірала і атрымала згоду чалавека на іх апрацоўку. Ёй давядзецца размясціць на сайце спіс усіх кампаній, якім яна аддасць апрацоўку звестак, або знайсці іншыя спосабы паведаміць грамадзяніну, хто атрымае доступ да ягоных звестак, і зафіксаваць гэтыя спосабы у той жа дамове з ім, дзе ён згаджаецца на апрацоўку звестак.

Нягледзячы на тое, што чалавек мае права даведацца, куды кампанія перадала ягоны звесткі (адказваць на запыт кампанія мае права месяц), забараніць іх перадачу па ланцужку ён не можа, толькі адклікаць першапачатковую згоду. Акрамя таго, кампанія зможа апрацоўваць звесткі ў мэтах, якія палічыць выгаднымі для сябе, а не толькі ў першапачаткова ўзгодненых з чалавекам.

У выпадку прыняцця паправак грамадзяне страцяць выразны кантроль за перадачай персанальных звестак і стануць бяспраўнымі ў гэтым працэсе, папярэджвае дырэктарка прававых ініцыятыў Фонду развіцця інтэрнэт-ініцыятыў (ФРІІ) Аляксандра Араховіч. Такі падыход парушае правы карыстальніка, упэўненая яна. Звесткі могуць належаць толькі суб'екту і толькі ён можа імі распараджацца, прысвойваць ягоныя звесткі сабе не можа ніхто, намагае экспэртка.

Папраўкі супярэчаць духу і літары закона аб персанальных звестак, згодны партнёр кансалтынгавага агенцтва "Емельяннікаў, Папова і партнёры" Міхаіл Емельяннікаў. Ён звярнуў увагу на тое, што сусветная супольнасць імкнецца да максімальна выразнага інфармавання людзей аб тым, навошта ў іх збіраюць звесткі, а таксама апісання, як і хто будзе іх выкарыстоўваць і абмежаванні іх апрацоўкі мэтамі, заяўленымі пры зборы. Прапанаваныя ў Расеі папраўкі выгадныя толькі бізнэсу, які зможа зрабіць звесткі таварам і прадаваць іх у сваіх інтарэсах, упэўнены экспэрт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках