5 траўня 2024, Нядзеля, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі завод выбіваў запазычанасць у «Бабруйскаграмаша» ў судзе

4
Украінскі завод выбіваў запазычанасць у «Бабруйскаграмаша» ў судзе

Беларускае прадпрыемства адмаўлялася плаціць украінскаму заводу $56 тысяч.

Бабруйскае прадпрыемства адмаўлялася плаціць Мелітопальскаму заводу «АГРА-ІМПУЛЬС.М» паўтара мільёнаў грыўняў (блізу 112 тысяч беларускіх рублёў) за пастаўленую прадукцыю, піша «Бобруйский курьер».

Як паведамляе ўкраінскі рэгіянальны сайт з Мелітопаля Ria-m.tv, паміж калегамі-машынабудаўнікамі з суседніх краін грымнуў канфлікт не на жарт.

А пачыналася супрацоўніцтва паміж «Бабруйскаграмашам» і Мелітопальскім заводам «АГРА-ИМПУЛЬС.М» у сакавіку 2017-га года.

Беларускія машынабудаўнікі зацікавіліся сельскагаспадарчымі запчасткамі мелітопальскіх машынабудаўнікоў і набылі ў іх некалькі партый прадукцыі.

Паводле ўмоў кантракту, пакупнік цягам 45 дзён павінен быў аплаціць 100% кошт тавару пастаўшчыку. А гэта 2,5 мільёнаў расейскіх рублёў. Аднак грошай Мелітопальскі вытворца «АГРА-ИМПУЛЬС.М» ад бабруйцаў так і не дачакаўся. У выніку ўзаемавыгадная ўгода, якая цудоўна пачыналася, скончылася судом.

На пасяджэннях Запарожскага гаспадарчага суда бабруйцы пагадзіліся вярнуць запазычанасць. А вось за 670 тысяч расейскіх рублёў налічанага штрафу плаціць катэгарычна адмовіліся.

Ці будуць украінцы ў сувязі з гэтым ізноў звяртацца ў суд, пакуль невядома.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках