13 лiстапада 2024, Серада, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька Коржыча: Саша быў не канфліктным, нават не магу ўспомніць, каб ён з кімсьці спрачаўся

5
Бацька Коржыча: Саша быў не канфліктным, нават не магу ўспомніць, каб ён з кімсьці спрачаўся
АЛЯКСАНДР КОРЖЫЧ

На судзе зачыталі пратакол допыту бацькі Аляксандра Коржыча.

Другі тыдзень Менскі абласны суд на выязным пасяджэнні разглядае справу аб гібелі 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах, паведамляе «Еўрарадыё».

Сёння пракурор Вадзім ЛалуаКоржыча Аляксандра Вiктаравiча - бацькі загінулага Аляксандра Коржыча. Ён не змог з'явіцца ў суд праз інваліднасць.

Бацькі Сашы Коржыча развяліся ў 2009 годзе. Пасля гэтага бацька не перастаў сустракацца з сынам, а пераехаў у вёску да маці толькі праз некалькі гадоў. Але і тады сувязь з Сашам не перапынілася: сын прыязджаў да бацькі даволі часта.

Аляксандр Віктаравіч у паказаннях распавядае, што ў школе Саша вучыўся добра, быў таварыскім і кампанейскім.

«Ён быў наогул не канфліктным. Нават не магу ўспомніць, каб Саша з кімсьці спрачаўся», - зачытвае паказанні пракурор.

Некалькі гадоў Саша хадзіў на каратэ і нават выязджаў на спаборніцтвы. Са слоў бацькі, у яго быў скутэр, а на 18 гадоў маці падарыла яму аўтамабіль. З сяброў Сашы ён называе блізкага сябра Іллю. Астатніх па імёнах не памятае, але адзначае, што сяброў у хлопца было шмат.

«Аднойчы сын прыязджаў у госці з дзяўчынай, але, як яе клічуць, я не ведаю. Саша не казаў, а я і не цікавіўся».

Аляксандр Коржыч распавядае, што ў сына быў пралапс мітральнага клапана, праз што ён часта ездзіў на аздараўленне ў іншыя краіны і праходзіў медыцынскія абследаванні. Так было і на прызыве восенню 2016 года. Тады Аляксандру праз гэта далі адтэрміноўку. Аднак вясной 2017-га Аляксандр сказаў бацьку, што хоча пайсці ў войска: «Трэба прайсці службу, інакш увесь час будуць выклікаць у ваенкамат».

Пасля прызыву бацька з сынам не камунікаваў. Аляксандр не мог патэлефанаваць яму, бо ў таты няма мабільнага тэлефона. Пра смерць сына ён даведаўся ад былой жонкі.

Нагадаем, цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў склепе медроты вайсковай часткі 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў у пятлі тыдзень. У жаўнера былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая цішотка. Расследаванне гучнай справы доўжыўся паўгода. 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці жаўнера ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя жаўнеры кажуць, што ў Аляксандра не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках