10 траўня 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пасля жорсткай пасадкі загарэўся вайсковы гелікаптэр Мі-8

У Расеі пасля жорсткай пасадкі загарэўся вайсковы гелікаптэр Мі-8

Інцыдэнт адбыўся ў Чэлябінскай вобласці.

Вайсковы верталёт Мі-8 здзейсніў жорсткую пасадку на аэрадроме Упрун у Чэлябінскай вобласці, пасля чаго загарэўся, паведамляе РБК са спасылкай на Мінабароны.

«Пасля выканання планавага палёту гелікаптэр Мі-8 здзейсніў жорсткую пасадку і загарэўся. Экіпаж у складзе трох чалавек самастойна пакінуў борт. Жыццю і здароўю чальцоў экіпажа нічога не пагражае», - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны (цытата з «Інтэрфакса»).

У вайсковым міністэрстве растлумачылі, што пажарныя паспелі патушыць узгаранне на борце. Прычынай інцыдэнту, паводле папярэдніх звестак, магла стаць тэхнічная няспраўнасць.

Цяпер на месцы здарэння працуе дасланая камандаваннем Цэнтральнай вайсковай акругі камісія.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках