4 траўня 2024, Субота, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарскі банк замарозіў $5 мільярдаў расейскіх грошай праз санкцыі ЗША

3
Швейцарскі банк замарозіў $5 мільярдаў расейскіх грошай праз санкцыі ЗША
ФОТА: ARND WIEGMANN/REUTERS

Для расейскай эліты такія крокі могуць спыніць важны шлях фінансавання.

Адзін з найбуйнейшых банкаў Швейцарыі Credit Suisse замарозіў прыкладна 5 млрд швейцарскіх франкаў (5 млрд даляраў), звязаных з Расеяй, праз санкцыі ЗША.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com cа спасылкай на Reuters.

Такі крок Credit Suisse, якому належалі самалёты расейскага алігарха Алега Дзерыпаскі і які падаваў грошы расейскаму алігарху Віктару Вексельбергу, падкрэслівае страх многіх банкаў перад рэпрэсіямі з боку Вашынгтона за іх супрацоўніцтва з падсанкцыйнымі расейскімі фізічнымі асобамі і арганізацыямі.

Для расейскай эліты такія крокі могуць спыніць важны шлях фінансавання, а таксама закрыць бяспечную гавань для захоўвання мільярдаў рублёў іх багацця, адзначае агенцтва.

«Credit Suisse працуе з міжнароднымі рэгулятарамі, дзе б яны ні працавалі, каб забяспечыць захаванне санкцый, уключаючы захаванне санкцый супраць Расеі», - сказала прэс-сакратарка банка, пры гэтым не называючы імёнаў уладальнікаў, чые рахункі былі замарожаныя.

Доўгі час Швейцарыя, папулярная сярод багатых расейцаў за спалучэнне банкаўскай бяспекі, палітычнай стабільнасці і бліскучых гарналыжных курортаў, стала адным з найважнейшых напрамкаў для грошай расейскіх алігархаў.

Паводле звестак расейскага цэнтрабанка, у 2017 годзе ў Швейцарыю паступіла блізу 6,2 млрд даляраў ці 14% ад агульнага аб'ёму расейскага трансгранічнага адтоку. Гэта амаль утрая больш, чым паступіла ў ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках