11 траўня 2024, Субота, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая ежа: якое мяса мы ўжывацьмем у будучыні?

8
Новая ежа: якое мяса мы ўжывацьмем у будучыні?

У мясной галіне можа адбыцца сапраўдная рэвалюцыя.

Y Combinator вядомы сваімі інвестыцыямі ў кампаніі, якія пасля дамагліся велізарнага поспеху, накшталт Airbnb, Reddit і Dropbox, паведамляе «Популярная механика».

У сераду фонд абвясціў спіс стартапаў, якія атрымаюць фінансаванне сёлета, і сярод іх - Good Food Institute (GFI). Гэта нават не кампанія ў класічным разуменні, а некамерцыйны даследчы цэнтр, які і сам выступае ў якасці фінансавага акселератара для індустрыі, што вырабляе расліннае і штучнае мяса.

GFI займаецца практычна ўсім, што звязанае з мясам, выгадаваным з клетачнай культуры. Цэнтр працуе з каледжамі, праводзіць канферэнцыі па тэме і ўсяляк заахвочвае супрацоўніцтва паміж даследчыкамі, каб тыя вучыліся адзін у аднаго.

GFI спадзяецца, што супрацоўніцтва з Y Combinator прыцягне ўвагу як да новых стартапаў, так і да індустрыі агулам. Фонд жа ўважае мяса з клетачных культур за будучыню.

«YC зацікавіўся ў мясе з клетачных культур праз інавацыйнасць гэтай індустрыі, - кажа Густаф Алстромер, партнёр Y Combinator. - Мы думаем, што гэта можа здзейсніць рэвалюцыю ў галіне мясной прамысловасці, і мы мяркуем, што менавіта стартапы і прадпрымальнікі змогуць стварыць кампаніі для вытворчасці такога мяса».

У фонда ўжо даволі важкі спіс вельмі ўдалых інвестыцый, так што іх пастанова фінансаваць GFI відавочна з'яўляецца знакам таго, што мы больш даведаемся пра новае мяса ў будучыні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках