5 траўня 2024, Нядзеля, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася паляванне на невядомага звера, які стаў пагрозай для вёсак

21
У Беларусі пачалася паляванне на невядомага звера, які стаў пагрозай для вёсак
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА SHUTTERSTOCK

Звера шукаюць на Слонімшчыне.

На Слонімшчыне пачалося паляванне на невядомага звера-забойцу. Пра гэта карэспандэнту «Газеты Слонимской» распавёў старшыня Дзераўноўскага сельсавета Васіль Сёмуха.

Нагадаем, што невядомы звер-забойца стаў нападаць на свойскіх жывёлін у слонімскіх вёсках у пачатку жніўня. У Дзераўной звер аднаго сабаку разарваў папалам, іншага пакусаў.

Затым ён зайшоў у вёску Загрыцькава Слонімскага раёна, дзе загрыз сабаку і пацягнуў маленькага дварняка. Пасля гэтага ў вёсцы Дуброўшчыне, якая знаходзіцца паблізу Дзераўной, у адным з двароў знік сабака, які быў на ланцугу, а ў суседзяў прапаў кот. Невядомы звер наведаў вуліцу Малчадскую ў цэнтры Дзераўной і пацягнуў сабаку.

У ноч з суботы на нядзелю, 26 жніўня, з двара Сяргея Шухно, які пражывае на вуліцы Школьнай у цэнтры Дзераўной, знік падгадаваны сабака.

- А пятай раніцы я пайшоў карміць жыўнасць і ўбачыў, што сабака прапаў. А калі жонка выводзіла карову, убачыла на полі галаву, лапу і іншыя парэшткі нашага Гошы. Усё гэта я закапаў, - растлумачыў жыхар Дзераўной.

А ў ноч з нядзелі на панядзелак, 27 жніўня, звер прыйшоў у гэтую ж вёску ў двор да Таісіі Несцяровіч на вуліцу Кутнюю, 10. Гаспадарам удалося выратаваць свайго сабаку з пашчы звера.

- На гадзінніку было недзе хвілін дзесяць на першую. Зяць Арцём глядзеў тэлевізар, пачуў гучны рык. Уключыў святло ў доме, на вуліцы. Але калі выбег, звера ўжо не было, а Бобік кульгаў. Арцём схапіў сабаку на рукі і прынёс у дом. Страшна... Мінулай ноччу гэты звер сабаку загрыз, а нашаму пашанцавала. Людзі баяцца. Пасля васьмі гадзін вечара дадому з працы нават страшна ісці - па вёсцы кусты ўсюды, - распавяла Таіса Несцяровіч.

- Па вёсках уначы дзяжураць чальцы таварыства паляўнічых, са стрэльбамі, начнікамі. Да чатырох раніцы аб'язджалі ўсе палеткі каля вёскі Загрыцькава. Пакуль безвынікова. Выявіць нічога не змаглі. Ніякіх слядоў. Лясгас таксама працуе ў гэтым плане. Сёння збіраемся яшчэ раз абмеркаваць гэтае пытанне. Прыедзе начальнік лясгаса, прадстаўнікі таварыства паляўнічых, і супольна будзем выпрацоўваць нейкую тактыку, - растлумачыў старшыня Дзераўноўскага сельсавета Васіль Сёмуха карэспандэнту «ГС» у панядзелак, 27 жніўня.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках