11 траўня 2024, Субота, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

UC Rusal закансервуе завод праз санкцыі ЗША

7
UC Rusal закансервуе завод праз санкцыі ЗША

UC Rusal Алега Дзерыпаскі закансервуе Надвоіцкі алюмініевы завод у Карэліі.

UC Rusal Алега Дзерыпаскі пачне ў жніўні кансервацыю электралізных магутнасцяў Надвоіцкага алюмініевага завода (НАЗ) у Карэліі, паведаміў РБК прадстаўнік кампаніі. Завод, арыентаваны на амерыканскі рынак, ужо чатыры месяцы працуе толькі на склад, генеруючы значныя страты.

Вашынгтон у красавіку ўвёў санкцыі супраць бізнэсоўцаў Алега Дзерыпаскі і падкантрольных яму кампаній, уключаючы En + і UC Rusal. Пазней у Мінфіне ЗША дапусцілі, што санкцыі з кампаній могуць быць знятыя, калі Дзерыпаска адмовіцца ад кантролю над кампаніямі. Бізнэсовец пагадзіўся знізіць да ўзроўню ніжэй за 50% сваю долю ў En+, а таксама пакінуць раду дырэктараў кампаніі і вывесці з яе залежных ад яго асоб. Мінфін ЗША дазволіў амерыканскім і замежным кампаніям завяршыць выкананне існых кантрактаў з Rusal да 23 кастрычніка 2018 года, падоўжыўшы гэты тэрмін на некалькі месяцаў. А ў сакавіку ЗША ўвялі 10-працэнтныя мыты на ўвоз алюмінію з меркаванняў нацыянальнай бяспекі.

«Пасля ўведзеных OFAC санкцый «Надвоіцкі алюмініевы завод» страціў рынкі збыту і стабільныя пастаўкі сыравіны, прадукцыя завода аказалася не запатрабаванай, таму што вытворчасць была цалкам арыентаваная на амерыканскі рынак», - паведамілі ў UC Rusal.

Кампанія мае намер працаўладкаваць супрацоўнікаў прадпрыемства: частка персаналу працягне працаваць на прампляцоўцы і ў пасёлку, работнікам будуць прапанаваныя вакансіі кампаніі на вытворчасці ТАА «Рускі радыятар» (СП UC Rusal з кампаніяй ЭЛСО ў вытворчасці алюмініевых радыятараў ацяплення), у рамках арганізацыі цэнтра апрацоўкі звестак (ЦОД, створаны на тэрыторыі НАЗа ў канцы 2017 году), а таксама ў іншых рэгіёнах.

У чэрвені прадстаўнік НАЗ паведамляў ТАСС, што завод другі месяц пастаўляе прадукцыю на склад, дзе на той момант ужо назапасілася блізу 2 тысяч тон алюмінію: «Аб'ём выпуску алюмінію ў нас 1 тысяча тон у месяц, адпаведна блізу двух тысяч тон». НАЗ (знаходзіцца за 200 км ад Петразаводска) уведзены ў эксплуатацыю ў 1954 годзе. На заводзе занята блізу 350 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках