11 траўня 2024, Субота, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Беларусам могуць абмежаваць доступ да аперацый з валютай

14
Леў Марголін: Беларусам могуць абмежаваць доступ да аперацый з валютай

Эканаміст параіў па магчымасці запасацца далярамі і еўра.

Беларускі рубель працягвае здаваць да еўра і даляра. Так, учора на таргах даляр вырас да 2,1605 рубля, а еўра - да 2,4977 рубля. Экспэрты раяць, як паводзіць сябе беларусам пры такой сітуацыі на валютным рынку - чакаць, ісці ў абменнік, скупляць тавары ці рабіць нейкія іншыя дзеянні, піша tut.by.

Cпрагназаваць курс асноўных валют да беларускага рубля можна будзе толькі праз тры месяцы, мяркуе эканаміст Леў Марголін. Калі ў дзеянне уступіць другі пакет антырасейскіх санкцый, гэта выкліча сур'ёзнае пагаршэнне сітуацыі на валютным рынку. Зрэшты, рыхтавацца да грашовай нестабільнасці можна ўжо цяпер.

- Падзенне беларускага рубля працягнецца, бо Расея - наш асноўны замежны гандлёвы партнёр. Калі наша валюта ўмацуецца, то беларускі экспарт для расейцаў будзе станавіцца ўсё даражэйшым і даражэйшым. Звычайна на гэта рэагуюць скарачэннем попыту, што для краіны падобна да смерці.

Экспэрт мяркуе, фарміруючы курс валют, Нацбанк імкнецца ўлічваць інтарэсы беларускіх экспарцёраў, «так званага прамысловага лобі».

- Нягледзячы на тое, што нашы аксакалы сышлі з урада, думаю, што ўсё роўна ёсць каму лабіраваць іх інтарэсы. Але іншая справа, што Нацбанк можа зноў раскруціць інфляцыю, якая ўжо больш-менш скарацілася да прымальных памераў.

На думку аналітыка, праз гэтага імпартныя тавары, «безумоўна, падаражэюць» з часовым лагам у 3-4 месяцы. Зменіцца кошт і на ўсе астатнія тавары.

- Справа ў тым, што ў нашай эканоміцы імпартны складнік можна знайсці практычна ў кожным тавары, нават у хлебабулачных вырабах. Да таго ж даражэе паліва, а транспартны складнік - гэта наогул усё без выключэння тавары прамысловага і народнага спажывання. Таму чакаюць нас нялёгкія часы.

Аналітык раіць па магчымасці закупляцца валютай.

- Я думаю, што беларусы заўсёды да ўсяго гатовыя, таму што тое, што адбываецца сёння, адбывалася ўжо не раз. Калі стаіць пытанне, дзе трымаць грошы - у скарбонцы ці ў банку, я б параіў першы варыянт. Калі наступяць цяжкія часы, не выключаю, што могуць рушыць услед абмежаванні на выкарыстанне валютных рахункаў. Таму ўсе крайне зразумела: трымаеце дома і нікому не паказвайце.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках