22 кастрычнiка 2018, панядзелак, 11:44
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

Наперад, байцы!

ЗУЗАНА ШАТМАРЫ

Віншаванне «Хартыі-97» ад «Хартыі-77».

З 20-годдзем сайт Charter97.org павіншавала Зузана Шатмары (Zuzana Szatmáry) - вядомая славацкая праваабаронца, паэтка, публіцыстка, сацыёлаг. У 1993 годзе Еўразвяз прысвоіў ёй тытул «Жанчына Еўропы». З 1989 да 2016 года Шатмары ўзначальвала Фонд «Хартыя-77».

- Віншую з днём нараджэння!

Мяне клічуць Зузана Шатмары. Я паэтка, публіцыстка, сацыёлаг, але перш за ўсё я заснавала і з 1989 да 2016 года кіравала фондам «Хартыя-77».

Я пасябравала з вамі 20 гадоў таму і стала вашай прыхільніцай. Нашы стасункі па-ранейшаму заснаваныя на поўным даверы і веры ў агульныя ідэалы.

Мой абавязак сёння - пераканаць Захад у неабходнасці падтрымаць змагароў за дэмакратыю ў Беларусі.

Поспеху вам!

Наперад, байцы!