4 траўня 2024, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рагачове мужчына праз футбол збіў чужое дзіця

13
У Рагачове мужчына праз футбол збіў чужое дзіця

Інцыдэнт адбыўся на дзіцячай пляцоўцы.

Увечары 8 верасня ў Рагачове ў адным з мікрараёнаў завода «Дыяпраектар» на дзіцячай пляцоўцы дарослы мужчына збіў 12-гадовага хлопчыка. Пра гэта ў міліцыю паведаміла мама пацярпелага. Падрабязнасці распавядае мясцовая газета «Свабоднае слова».

У суботні вечар хлопцы гулялі ў футбол на дзіцячай пляцоўцы. У гэты момант падышоў мужчына з 7-гадовым сынам і прапанаваў падлеткам пагуляць у футбол разам. У выніку адбыўся канфлікт: 12-гадовы падлетак ударыў 7-гадовага хлопчыка. Мужчына ў адказ нанёс цялесныя пашкоджанні падлетку, распавялі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Абодва дзіцяці былі дастаўленыя ў цэнтральную раённую бальніцу. Пагрозы іх жыццю няма. Праверкай займаецца міліцыя.

Папярэдне ў інцыдэнце маюцца прыкметы хуліганства.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках