16 кастрычнiка 2018, aўторак, 22:27
Нам патрэбна ваша дапамога
Рубрыкі

У беларусаў будуць адбіраць заробак

68

Са скандальнай прапановай выступіла Генпракуратура.

Пракуратура Гомельскай вобласці ўнесла прапанову перагледзець падыходы да накіравання працаўладкаваных грамадзян у ЛПП. Сваю прапанову там патлумачылі тым, што часцяком накіраванне ў ЛПП каштуе людзям, якія туды трапілі, працоўнага месца, што толькі павялічвае запазычанасць на ўтрыманне дзяцей.

Пракуратура прапаноўвае абмяжоўваць алкаголікаў у дзеяздольнасці, каб яны не маглі распараджацца ўласным заробкам. На думку ўстановы, такі падыход павінен скараціць колькасць беспрацоўных. Афіцыйна працаўладкаваныя грамадзяне змогуць вяртаць грошы, якія дзяржава выдаткавала на забеспячэнне дзяцей.

БелТА падае прыклады: мужчына прапрацаваў у арганізацыі з 1991-га года, але пасля накіравання ў ЛПП яго звольнілі. Ніякіх правапарушэнняў, акрамя знаходжання ў грамадскіх месцах п'яным, за ім не было. Ды і п'яны на вуліцы ён быў вечарам у свае выходныя.

Яшчэ аднаго мужчыну, піша афіцыйнае агенцтва, адправілі ў ЛПП на тры месяцы, дзе заробак вельмі невысокі - усяго 43 рублі. Да таго, як трапіць у так званы лячэбна-працоўны прафілакторый, яго сярэдні заробак складаў 321 рубель. Пакуль ён знаходзіўся ў ЛПП, мужчына завінаваціўся дзяржаве грошай за ўтрыманне дзяцей сумай на 600 рублёў. Пры гэтым чалавек не прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці тры гады запар, а працу прагуляў толькі аднойчы.

У пракуратуры адзначылі, што ў гэтых выпадках было б мэтазгодна звяртацца ў суд з заявамі аб абмежаванні ў дзеяздольнасці людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, каб чалавек не мог самастойна атрымліваць і распараджацца сваім заробкам. У выніку такога падыходу нібыта не расце колькасць беспрацоўных, а афіцыйна працаўладкаваныя маюць магчымасць вяртаць сродкі, затрачаныя на ўтрыманне дзяцей на дзяржаўным забеспячэнні.

Прымусовае накіраванне грамадзян у ЛПП у Беларусі адбываецца з парушэннямі правоў і свабод чалавека, выкарыстаннем прымусовай працы. Фактычна ЛПП - гэта працоўныя лагеры.