7 траўня 2024, aўторак, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газпрам адмовіўся ад перамоў з Украінай і Еўразвязам

1
Газпрам адмовіўся ад перамоў з Украінай і Еўразвязам

Кампанія не ўзяла ўдзелу ў трохбаковых кансультацыях аб транзіце газу.

Прадстаўнікі расейскага манапаліста - кампаніі Газпрам не ўзялі ўдзелу ў трохбаковых кансультацыях Еўракамісія-Расея-Украіна аб газе на экспэртным узроўні 12 верасня.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Нафтагаза Украіны Андрэй Кобалеў падчас "круглага стала" ў Кіеве, піша агенцтва Інтэрфакс-Украіна.

"На жаль, з боку РФ, з нейкай прычыны, прадстаўнікі Газпрама не прыехалі на кансультацыю. Напэўна, мяркуюць, што гэта не вельмі цікава", - сказаў ён.

Нагадаем, што экспэртныя кансультацыі былі запланаваны на 12-13 верасня ў Брусэлі, на іх планавалася абмеркаваць транзіт газу праз газатранспартную сістэму Украіны пасля 2019 года і патрэбнасці ЕЗ у газе.

У канцы траўня Украіна і Еўразвяз дамовіліся пачаць трохбаковыя перамовы з удзелам Расеі аб транзіце газу ў Еўропу.

Па выніках перагавораў 17 ліпеня ў Бэрліне была дасягнутая дамоўленасць, што група экспэртаў высокага ўзроўню сустрэнецца ў сярэдзіне верасня для абмеркавання пытання транзіту газу з РФ у ЕЗ праз Украіну пасля 2019 года.

Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея гатовая працягнуць кантракт на транзіт газу праз Украіну ў выпадку "ўрэгулявання" спрэчкі паміж Нафтагазам і Газпрамам.

У той жа час у самім Нафтагазе падкрэслілі, што згаданыя Пуціным дзве спрэчкі ўжо былі ўрэгуляваныя ў Стакгольмскім арбітражы. І праблема "толькі" ў тым, што Газпрам не выконвае пастановы арбітражу - не пастаўляе газ ва Украіну коштамі, якія вызначыў арбітраж, і не плаціць нам $2,6 млрд кампенсацыі, якую вызначыў арбітраж.

Адзначым, што раней старшыня ўправы Газпрама Аляксей Мілер заявіў, што пасля запуску газаправодаў Паўночны струмень-2 і Турэцкі струмень транзіт расейскага газу праз Украіну скароціцца ў 10 разоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках