6 траўня 2024, панядзелак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За колькі дзяржава гатова прадаць Белінвестбанк?

2
За колькі дзяржава гатова прадаць Белінвестбанк?

ЕБРР завяршыў ацэнку Белінвестбанка.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) завяршыў ацэнку Белінвестбанка і спадзяецца стаць акцыянерам беларускага банка да канца года. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Менску Аляксандр Піваварскі паведамляе tut.by.

З ягоных слоў, «due diligence завершаны, але пакуль не можам даваць каментары, таму што ўваходзім у далікатную стадыю абмеркавання ўсіх камерцыйных кампанентаў гэтай угоды». Піваварскі запэўніў, што ў ЕБРР няма рознагалоссяў з беларускім урадам наконт прыватызацыі Белінвестбанка, «проста трэба час для абмеркавання тэхнічных пытанняў - структура кіравання, камерцыйныя элементы, кошт».

На гэтым тыдні віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы з дэлегацыяй Рады дырэктараў ЕБРР заявіў, што разлічвае на ўваходжанне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў склад акцыянераў Белінвестбанка да канца гэтага года, паведамляе прэс-служба ўрада. «Гатоўнасць і адкрытасць Беларусі да супрацоўніцтва па ўказанаму пытанню пацвярджае асаблівы давер да ЕБРР», - сказаў Кухараў. Нагадаем, урад Беларусі разлічвае з дапамогай ЕБРР знайсці для Белінвестбанка стратэгічнага інвестара, якому да 2020 года будзе прададзены кантрольны пакет акцый.

Многіх цікавіць, па якім кошце ўлады Беларусі пагодзяцца прадаць ЕБРР блізу 25% акцый Белінвестбанка. Але бакі адмовіліся ад каментароў на гэтую тэму.

Мы паспрабавалі на падставе ацэнак экспэртаў палічыць магчымую цану ўгоды. Банкі ў СНД гандлююцца з каэфіцыентам менш 1 да капіталу. На 1 жніўня ўласны капітал Белінвестбанка складаў 484 млн рублёў. «Прэмія за блок-пакет у плюс, дысконт за рынкавую ацэнку праблемных актываў у мінус. Але ў Беларусі палітычная воля - гэта не менш за капітал. Такім чынам 25% акцый могуць каштаваць 56 млн даляраў», - ацаніў магчымы кошт продажу суразмоўца, знаёмы з методыкай рэалізацыі такіх угод.

Не варта забываць, што ў канцы 2017 года Белінвестбанк атрымаў ад ЕБРР субардынаваны крэдыт сумаю 50 млн еўраў. Рэсурсы могуць канвертавацца ў акцыі. Дарэчы, ЕБРР збіраецца да канца года арганізаваць сіндыкаваны крэдыт на 50 млн еўраў для Белінвестбанка. «Траціна [ад гэтай сумы] будуць нашы сродкі, дзве траціны ўнясуць іншыя банкі», - сказаў Аляксандр Піваварскі.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Менску сёння заявіў, што партфель ЕБРР да канца 2018 года можа вырасці да 650-700 млн еўраў. На пачатак года ён складаў 500 млн еўраў. З пачатку года ЕБРР падпісаў у Беларусі 16 праектаў на агульную суму амаль 230 млн еўраў. Гэты аб'ём ужо перавысіў усе аперацыі мінулага года (163 млн еўраў). Да канца года чакаецца заключэнне шэрагу іншых угод. «Наш партфель дынамічны. Не толькі мы вылучаем сродкі, але і нам вяртаюць крэдыты», - удакладніў Піваварскі.

Адзін з буйных праектаў, які можа быць рэалізаваны ў Беларусі да канца 2018 года, гэта вылучэнне сродкаў на мадэрнізацыю «Мінскводаканала». Агульны кошт праекта ацэньваецца ў 185 млн еўраў. Палову сродкаў павінен вылучыць ЕБРР, другую палову - Еўрапейскі інвестыцыйны банк. ЕБРР таксама арганізуе прыцягненне прыватных інвестараў у будаўніцтва дарогі М10 у Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках