7 траўня 2024, aўторак, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры Змітра Паліенкі распавялі, як на яго ціснуць за месяц да вызвалення

6
Сябры Змітра Паліенкі распавялі, як на яго ціснуць за месяц да вызвалення
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА
ФОТА: SPRING96.ORG

Палітвязень павінен выйсці на волю 24 верасня.

24 кастрычніка на волю павінен палітвязень Зміцер Паліенка, паведамляе «Белсат».

На 25 верасня была запланаваная сустрэча вязня з бацькам. 13 верасня адміністрацыя калоніі правяла прагляд асабістых рэчаў Паліенкі, пасля чаго спатканне з бацькам скасавалі, паведаміла Марына Насенка, сяброўка Паліенкі.

«Забралі ўсе лісты, паштоўкі і асадкі, лісты, якія ён хацеў дасылаць на днях сам. На падставе таго, што гэтыя рэчы «не адпавядаюць спісу», яму адмянілі спатканне з бацькам», – напісала Насенка.

Такім чынам, вязень не зможа атрымаць перадачу, якую ягоныя сябры і родныя сабралі, каб перадаць праз з бацьку.

«За месяц да вызвалення… спрабуюць максімальна ціснуць на вязня ў межах «дазволенага», пакуль есць магчымасць», – дадае Насенка.

24-гадовы Зміцер Паліенка падлеткам уступіў у беларускае аддзяленне Нацыянал-бальшавісцкай партыі, неаднаразова сядзеў на сутках за ўдзел у акцыях арганізацыі. Вясной 2014-га Паліенка выйшаў з НБП і далучыўся да анархістаў.

У кастрычніку 2016-га Паліенку асудзілі на 2 гады зняволення з адтэрміноўкаю за напад на міліцыянта падчас роварнага заезду «Крытычная маса», які прайшоў у Менску. Паводле міліцыі, Паліенка счапіўся з супрацоўнікам і парваў яму форменнае адзенне. Бацька актывіста распавёў, што ягоны сын заступіўся за сябра, адносна якога міліцыянт ужыў фізічную сілу.

Летась Паліенку зноў арыштавалі: суд скасаваў адтэрміноўку і адправіў Паліенку адбываць рэшту тэрміну ў Бабруйскую калонію. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала Паліенку вязнем сумлення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках