6 траўня 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +26 градусаў

Заўтра ў Беларусі чакаецца да +26 градусаў

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман.

У суботу, 15 верасня, надвор'е ў Беларусі будзе пераважна воблачнае, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна на паўднёвым захадзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах Берасцейскай вобласці ўначы, а месцамі па краіне і ўдзень чакаюцца моцныя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе ад +6 на поўначы краіны да +16 на поўдні. Удзень яна павысіцца да 13-19 цяпла, на паўднёвым усходзе чакаецца +20... +26 градусаў.

16 верасня будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы ў асноўным на ўсходзе Беларусі, а ўдзень у асобных раёнах Віцебшчыны і Магілёўшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі на ўсходзе ўначы магчымы навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмераны, удзень парывісты.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 6 да 13 вышэй за нуль, удзень паднімецца да 14-21 цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках