6 траўня 2024, панядзелак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія і ЕЗ набліжаюцца да пагаднення па Brexit

Брытанія і ЕЗ набліжаюцца да пагаднення па Brexit

І Лондан, і Брусэль спадзяюцца дасягнуць пагаднення да сярэдзіны лістапада.

Вялікабрытанія і Еўрапейскі звяз набліжаюцца да пагаднення пра умовы Brexit.

Пра гэта заявіў брытанскі міністр Дамінік Рааб, паведамляе Reuters.

«Хоць застаюцца істотныя адрозненні, якія нам неабходна вырашыць, ясна, што нашы каманды блізкія да магчымага развязання нявырашаных пытанняў пагаднення аб выхадзе і праводзяць прадуктыўныя дыскусіі ў правільным духу што да будучых стасункаў», - сказаў Рааб пасля тэлефоннай размовы з галоўным перамоўшчыкам ЕЗ Мішэлем Барні.

І Лондан, і Брусэль спадзяюцца дасягнуць пагаднення да сярэдзіны лістапада, каб мець час зацвердзіць яго ў парламентах.

«Мы зноў заявілі пра сваю гатоўнасць выдзеліць неабходны час і сілы для паспяховага завяршэння гэтых перамоў», - сказаў ён.

Барні напісаў у Twitter, што ў яго быў «карысны дыялог» з Рааб, але ключавыя адрозненні паміж бакамі застаюцца ў дачыненні да будучыні ірландскай мяжы і сістэмы абароны харчовых прадуктаў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках