11 траўня 2024, Субота, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавая аварыя на МКАД: праз адарванае кола сутыкнуліся 7 аўтамабіляў

1
Масавая аварыя на МКАД: праз адарванае кола сутыкнуліся 7 аўтамабіляў
ФОТА: ДАІ МЕНСКА

Рух абмежаваны.

На МКАД у раёне Сцяпянкі адбылася масавая аварыя: сутыкнуліся сем аўтамабіляў. Рух на гэтым участку дарогі абмежаваны.

Як паведамілі tut.by у ДАІ Менска, здарэнне адбылося 15 верасня, а 15.50. Мікрааўтобус ехаў па ўнутраным коле МКАД з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку Партызанскага праспекта. У раёне трэцяга кіламетра МКАД у транспартнага сродку адарвалася кола, у выніку чаго адбылася серыя сутыкненняў.

Фото: ГАИ Минска

У выніку аварыі пашкоджаны сем аўтамабіляў. Рух у раёне ДТЗ абмежаваны.

Фото: ГАИ Минска

Каб не ствараць заторы журналісты рэкамендуюць удзельнікам дарожнага руху планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Фото: ГАИ Минска
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках