4 траўня 2024, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Берлінскім марафоне перасягнуты сусветны рэкорд

1
На Берлінскім марафоне перасягнуты сусветны рэкорд

Кенійскі лёгкаатлет Эліуд Кіпчогэ перасягнуў дасягненне свайго суайчынніка.

Кеніец Эліуд Кіпчогэ ўстанавіў чарговы сусветны рэкорд на марафоне ў Берліне 16 верасня. 33-гадовы лёгкаатлет пераадолеў 42,195 кіламетра за 2 гадзіны, 1 хвіліну і 39 секунд, паведамляе dw.com.

Сваім вынікам Кіпчогэ на 1 хвіліну 18 секунд перасягнуў папярэдні сусветны рэкорд, таксама пастаўлены ягоным суайчыннікам Дэнісам Кімета на марафоне ў Берліне ў 2014 годзе.

Найлепшы вынік сярод жанчын паказала кенійка Глэдзіс Чэрона, якая прабегла традыцыйную для марафону дыстанцыю за 2 гадзіны, 18 хвілін і 11 секунд і перамагла на Берлінскім марафоне трэцім разам запар.

Эліуд Кіпчогэ ўдзельнічае ў марафонах цягам многіх гадоў. Кенійскі бягун здабыў залаты медаль на марафоне на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе, праз год у красавіку ён стаў пераможцам марафону ў Лондане.

У траўні 2017 года падчас удзелу ў рэкламнай кампаніі Nike Кіпчогэ прабег марафон за 2 гадзіны 25 секунд, аднак гэты рэкорд афіцыйна не быў залічаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках