2 траўня 2024, Чацвер, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган капіюе Лукашэнку?

3
Эрдаган капіюе Лукашэнку?

Абодва кіраўнікі робяць супярэчлівыя заявы пра атрыманыя дарагія падарункі.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган патлумачыў, чаму прыняў самалёт Boeing 747-8 коштам блізу $500 млн ад эміра Катара Таміма бін Хамада Аль Тані, піша «Салідарнасць».

Са слоў Эрдагана гэта падарунак, а не купля.

- Ён (эмір) сказаў: «Я не буду браць грошы ад Турцыі. Я даю яго ў якасці падарунка, - прыводзіць Reuters словы Эрдагана.

- Мы будзем лётаць на ім. Гэта самалёт Турэцкай Рэспублікі, а не мой асабісты, - падкрэсліў ён.

Заява прэзідэнта Турцыі выглядае як апраўданне. Пасля таго, як у Эрдагана з'явіўся новы самалёт, дэпутат парламента ад апазіцыйнай Рэспубліканскай народнай партыі Сезгін Танрыкулу выказаў занепакоенасць з нагоды таго, што самалёт быў набыты, а не ахвяраваны, адзначыўшы, што Турцыя знаходзіцца ў эканамічным крызісе.

А цяпер успомнім, як пасля крызісу 2011 года Лукашэнка распавядаў журналістам пра дарагі падарунак ад аднаго расейскага чалавека.

Са слоў кіраўніка Беларусі, «Майбах» ён аддаў у гараж дзяржаве. Неўзабаве пасля гэтага прызнання аўтамабіль гэтай маркі быў заўважаны ў картэжы дыктатара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках