2 траўня 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея набірае валютныя запазычанні на фоне абвалу рубля

3
Расея набірае валютныя запазычанні на фоне абвалу рубля

Фінансавая «падушка бяспекі» РФ паменшылася ў 12 разоў.

Банк Расеі, імаверна, быў вымушаны займаць валюту на Захадзе, каб кампенсаваць недахоп даляраў на расейскім рынку на фоне адтоку нерэзідэнтаў з дзяржаблігацый і абвалу рубля, піша finanz.ru.

Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Райффайзенбанка, прааналізаваўшы звесткі па аплатным балансе за жнівень, апублікаваныя ЦБ на мінулым тыдні.

Так, паводле звестак Цэнтрабанка, чысты адток капіталу з Расеі склаў 5 млрд даляраў за месяц. Хоць гэта на 20% больш, чым у ліпені, і амаль утрая перавышае паказчык гадавой даўнасці, лічба відавочна меншая, чым адток, які фактычна адбыўся.

Так, паводле звестак таго ж ЦБ, 1,9 мільярда даляраў павінны былі вярнуць замежным крэдыторам найбуйнейшыя расейскія карпарацыі і банкі (топ-40); яшчэ 2,5 млрд даляраў сышло ў выглядзе інтэрвенцый Мінфіна, які хоць і прыпыніў куплю валюты, усё ж паспеў выканаць амаль палову плана на месяц.

Са звестак па аплатным балансе вынікае, што адтоку капіталу з дзяржсектара - гэта значыць аблігацый федэральнай пазыкі - практычна не адбывалася, указвае Райффайзенбанк.

Але гэта зняпраўджвае сам ЦБ: замежныя інвестары скінулі АФП прыкладна на 130 млрд рублёў, або 2 млрд даляраў, паведаміла ў пятніцу кіраўніца Банка Расеі Эльвіра Набіуліна.

Гэта азначае, што «адток капіталу нерэзідэнтаў з дзяржсектара мог быць кампенсаваны ўвозам валюты ЦБ», робяць выснову ў Райффайзенбанка: гаворка ідзе пра крэдыты, якія прыцягваюцца рэгулятарам пад заклад каштоўных папер з міжнародных рэзерваў.

Аналагічным чынам цэнтрабанк дзейнічаў летам летась: на фоне краху ФК «Адкрыццё» ён пазычыў у нерэзідэнтаў 8,9 млрд даляраў. Агульная сума запазычанасці ЦБ пры гэтым дасягнула 8-гадовага рэкорду 11,6 млрд даляраў.

У 2018 годзе цэнтрабанк выплачваў гэтыя запазычанасці, аднак цяпер мог «зноў нарасціць запазычанасць для папаўнення ліквіднасці на лакальным рынку», тлумачыць Райффайзенбанк.

Уласных валютных рэзерваў у банкаўскай сістэме практычна няма: на 1 жніўня запасы банкаў у выглядзе наяўнай валюты і высокаліквідных актываў за мяжой толькі на 1,3 млрд даляраў перавышалі іх жа абавязанні перад кліентамі ў разліковых рахунках.

Аб'ём гэтай «падушкі бяспекі» быў у 12 разоў меншым, чым улетку 2016 года.

Валюту з банкаў паскорана выводзяць карпаратыўныя кліенты: яны забралі з рахункаў 3 млрд даляраў у ліпені, 4,9 млрд - у чэрвені і больш за 17 млрд - з красавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках