2 траўня 2024, Чацвер, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калумніст «Саўбеліі»: Ці маюць маральнае права людзі без сродкаў на аўто заводзіць дзяцей?

36
Калумніст «Саўбеліі»: Ці маюць маральнае права людзі без сродкаў на аўто заводзіць дзяцей?
Максім Восіпаў

Прапагандыст выклікаў шквал негатыўнай рэакцыі ў сацыяльных сетках.

Аглядальнік «СБ. Беларусь сегодня» Максім Восіпаў вызначыўся ў «Фэйсбуку» чарговай адыёзнай заявай, піша nn.by.

Восіпаў выказаўся ў каментарах да допісу журналіста Васіля Малашэнкава.

Той звярнуў увагу, што новыя правілы перавозак дыскрымінуюць людзей з дзіцячымі вазкамі. Калі ў пасажыра няма квітка, ён павінен уваходзіць у пярэднія дзверы грамадскага транспарту, а туды з вазком не пройдзеш.

«Мне вось цікава, хто з гэтымі вазкамі наогул прэцца у транспарт, калі ў маладых бацькоў звычайна па дзве-тры машыны? Альбо заўсёды можна ўзяць таксі і не псаваць нервы ні кіроўцам грамадскага транспарту, ні пасажырам. А калі няма сродкаў ні на асабістыя аўто, ні на таксі - ці маюць яны ўвогуле маральнае права заводзіць дзяцей і ўскладняць тым самым жыццё грамадству? Яжэмаць і г.д.?» - напісаў Восіпаў і адразу змяніў прыярытэты абмеркавання карыстальнікаў інтэрнэту, якія з праблемы ўваходу ў пярэднія дзверы пераключыліся ўжо на яго асобу.

Восіпаву заўважылі, што ў яго няправільнае разуменне прынцыпаў самога інстытута грамадскага транспарту.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках