2 траўня 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікол Пашынян: Нашая рэвалюцыя суправаджалася ўздымам эканомікі

2
Нікол Пашынян: Нашая рэвалюцыя суправаджалася ўздымам эканомікі
НІКОЛ ПАШЫНЯН
ФОТА: РІА «НОВОСТИ»

У Арменіі ўдалося арганізаваць новую сістэму дырэктыўнага народнага кіравання.

Армянскі прэм'ер-міністр, які быў абраны ў траўні, пачаў барацьбу з карупцыяй, і цяпер знаходзіцца з афіцыйным візітам у Парыжы. Інтэрв'ю з Ніколам Пашынянам запісалі журналісты Le Monde Марк Семо і Гайдз Мінасян (пераклад - inopressa.ru).

«За чатыры месяцы вашага знаходжання ва ўладзе, што вам удалося змяніць у Арменіі?» - спыталі журналісты.

«Прэса сёння стала больш свабоднай, чым раней. Упершыню ў гісторыі нашай III Рэспублікі (з 1991 года) няма больш ні патуранняў, ні прывілеяў. Мы вядзём беспрэцэдэнтную барацьбу супраць карупцыі і падпольнай эканомікі. Больш няма эканамічных манаполій, - сказаў Пашынян. - У адрозненне ад іншых рэвалюцый - ва ўсякім выпадку тых, якія мне вядомыя, - наша рэвалюцыя не суправаджалася падзеннем эканомікі. Наадварот, паказчыкі паляпшаюцца, капіталы вяртаюцца ў краіну, кошт нерухомасці расце, у банках павялічваюцца дэпазіты. Нам удалося арганізаваць ь новую сістэму дырэктыўнага народнага кіравання».

«Пасля вашага прыходу да ўлады вы тройчы сустракаліся з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Ці можа Арменія весці цалкам незалежную палітыку ў дачыненні да свайго расейскага хаўрусніка?» - спыталі інтэрв'юеры.

«Мы не з'яўляемся ні прарасейскімі, ні антырасейскімі, як і пра- або антыамерыканскімі, еўрапейскімі або іранскімі. Арменія - гэта суверэнная дзяржава, і мой урад абараняе выключна інтарэсы нашага народа і нашай дзяржавы. Гэта было зразумела з самых першых маіх перамоў з прэзідэнтам Расейскай федэрацыі, які выказаў сваю павагу да нашага нацыянальнага суверэнітэту і права весці замежную палітыку на нашае ўласнае меркаванне. Ён не ўмяшаўся, калі я быў апазіцыянерам, каб перашкодзіць нашай рэвалюцыі. Ён тым больш не ўмешваецца з тых часоў, як я стаў прэм'ер-міністрам. Нашы стасункі заснаваныя на ўзаемнай павазе», - адказаў суразмоўца выдання.

«Ці можа паўстаць эфект заражэння ад «аксамітнай рэвалюцыі» ў Арменіі на былой савецкай прасторы?» - пацікавіліся журналісты.

«Тое, што адбылося ў Арменіі, - гэта асаблівая з'ява. У кожнай дзяржавы свае ўласныя праблемы, свае асаблівыя спадзяванні. Немагчыма штучна распаўсюджваць прыклад адной краіны на іншыя», - мяркуе Пашынян.

«Як вы збіраецеся пераадолець дыпламатычную прорву, у якой Арменія апынулася з Азербайджанам праз канфлікт у Нагорным Карабаху?» - спыталі журналісты.

«Прымем рэальнасць такой, якая яна ёсць. Азербайджанскія ўлады хочуць зрабіць такое ўражанне, быццам Нагорны Карабах павінен знаходзіцца на тэрыторыі Азербайджана. Але як яны хочуць дасягнуць гэтай мэты, не вядучы перамовы з уладамі Нагорнага Карабаха? Я не разумею такой логікі, якая палягае ў размовах аб тым, што Нагорны Карабах павінен жыць у той жа дзяржаве, што Азербайджан, але пры гэтым з ім не жадаюць размаўляць, - мяркуе прэм'ер-міністр Арменіі. – Калі ўжо так, то ўлады Нагорнага Карабаха маюць рацыю, калі кажуць, што армяне не могуць жыць у той жа дзяржаве, што азербайджанцы. Паколькі ў такім выпадку знаходжанне ўнутры Азербайджана - гэта пагроза для жыцця кожнага грамадзяніна Нагорнага Карабаха».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках