2 траўня 2024, Чацвер, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопленыя шпілем

8
Захопленыя шпілем

Пуцін, напэўна, сто разоў ужо пашкадаваў, што «знайшоў» гэтых дваіх.

5 верасня брытанская прэм'ерка Тэрэза Мэй назвала імёны падазраваных у атручванні экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі. Імі былі расейскія грамадзяне Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў - са слоў Мэй, абодва супрацоўнікі ГРУ. 12 верасня выступаючы на Усходнім эканамічным форуме, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паведаміў, што яму вядомыя гэтыя «перцы». «Мы, вядома, паглядзелі, што гэта за людзі. Мы ведаем, хто яны такія, мы іх знайшлі, піша «БелГазета».

Спадзяюся, яны самі з'явяцца і самі пра сябе раскажуць. Гэта будзе лепш для ўсіх. Нічога там асаблівага і крымінальнага няма, запэўніваю вас», - заявіў ён, прапанаваўшы Пятрову і Башыраву выступіць у СМІ.

Гаспадар сказаў - хлопцы зрабілі. На наступны дзень - вось гэта аператыўнасць! - Башыраў і Пятроў далі інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы адыёзнага тэлеканала RT Маргарыце Сіманьян. У кароткім пераказе яно гучыць так: «Мы простыя турысты. Планавалі як след адпачыць. У Салсбэры хацелі паглядзець Салбэрэцкі сабор, знакаміты на ўсю Еўропу. У яго шпіль 123 метры. Але быў моцны снегапад, таму мы не змаглі нармальна пашпацыраваць. Мы не ведалі раней, хто такі Скрыпаль. Мы не працуем у ГРУ. Мы прадпрымальнікі сярэдняй рукі ў фітнес-індустрыі. Мы не ведаем, хто атруціў Скрыпалёў. Уся сітуацыя - фантастычнае супадзенне. Мы хочам, каб нас пакінулі ў спакоі».

Брытанскі МЗС крытычна адрэагаваў на балачкі «турыстаў»: «Ураду відавочна, што гэтыя людзі - афіцэры расейскай вайсковай выведкі ГРУ і што яны выкарыстоўвалі надзвычай таксічную незаконную хімічную зброю на вуліцах нашай краіны. Мы неаднаразова прасілі Расею растлумачыць, што адбылося ў сакавіку ў Салсбэры. Сёння, як мы бачылі цягам усяго часу, яны адрэагавалі блытанінай і хлуснёй».

Інтэрв'ю «салбэрэцкіх» выклікала раскаты смеху ў сацсетках як расейскіх, так і брытанскіх. Апавяданне «салодкай парачкі» тут жа разабралі на мемы, а саміх Башырава і Пятрова параўналі з героямі крымінальных стужак «Брат» і «Залегчы на дно ў Бруге». «Двое расейцаў сцвярджаюць, што яны паехалі ў Салсбэры ў якасці турыстаў, але праз жменю снегу на зямлі неадкладна вярнуліся... у Маскву. У сакавіку. Дзе ўсё ў снезе», - здзівіўся журналіст Крыстафер Мілер. «Вядома, гэтыя расейцы былі проста турыстамі. Усе ведаюць, што ў Салсбэры ёсць дзве славутасці сусветнага класа: сабор і дзвярная ручка дома Скрыпалёў», - усміхнуўся ангельскі рэжысёр Дэвід Шнайдэр.

Ну а Пуцін, напэўна, сто разоў ужо пашкадаваў, што «знайшоў» гэтых дваіх: абрэвіятуру ГРУ - установа, да якога ў Расеі ставіліся з піетэтам, - у сацсетках цяпер расшыфроўваюць няйначай як «Главное Развлекательное Управление».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках