2 траўня 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай абвясціў аб захадах у адказ на амерыканскія мыты

16
Кітай абвясціў аб захадах у адказ на амерыканскія мыты

Пекін уводзіць «люстраныя» абмежаванні на тавары з ЗША.

Кітай абвясціў аб намеры прыняць захады ў адказ у сувязі з пастановай прэзідэнта ЗША Дональда Трампа маштабна пашырыць штрафныя мыты на тавары з КНР. Кітай павінен абараняць свае законныя правы і інтарэсы, а таксама глабальны парадак у гандлі, у яго няма іншага выбару, акрамя як прыняць люстраныя захады ў адказ, абвясціла міністэрства гандлю КНР у аўторак, 18 верасня, паведамляе dw.com.

У заяве ўстановы падкрэсліваецца, што пастанова ЗША стварае новыя рызыкі для перамоў паміж дзвюма дзяржавамі. Раней Трамп абвясціў аб увядзенні новых мыт на кітайскія тавары на агульную суму 200 млрд даляраў. Ужо з 24 верасня набудуць моц мыты ў аб'ёме 10 адсоткаў, а з 1 студзеня яны вырастуць да 25 адсоткаў. Адначасова прэзідэнт ЗША прыстрашыў Кітай далейшым узмацненнем жорсткасці штрафных захадаў на той выпадак, калі Пекін наважыцца на люстраны адказ.

Са слоў Трампа, штрафныя мыты супраць тавараў з Кітая ўводзяцца для таго, каб прымусіць гэтую краіну змяніць сваю гандлёвую практыку, якая нясе «сур'ёзную пагрозу для доўгатэрміновага здароўя і працвітання эканомікі Злучаных Штатаў».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках