2 траўня 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна намінавала Сянцова на Нобэлеўскую прэмію міру

2
Украіна намінавала Сянцова на Нобэлеўскую прэмію міру
АЛЕГ СЯНЦОЎ
ФОТА: СЯРГЕЙ ПІВАВАРАЎ/РІА НОВОСТИ

Парламент Украіны даручыў спікеру Парубію неадкладна накіраваць тэкст парламенцкага звароту ў Нобэлеўскі камітэт.

Вярхоўная Рада Украіны прапанавала кандыдатуру ўкраінскага палітвязня Алега Сянцова на атрыманне Нобэлеўскай прэміі міру.

За адпаведную пастанову прагаласавалі 245 народных дэпутатаў Украіны.

Згодна з дакументам, парламент даручыў спікеру Андрэю Парубію неадкладна накіраваць тэкст парламенцкага звароту ў Нарвэжскі Нобэлеўскі камітэт.

Пастанова намінаваць Сянцова была прынятая зыходзячы з таго, што ён дэманструе прыклад мужнага, не гвалтоўнага супраціву ў барацьбе за базавыя правы і свабоды чалавека на працягу ўсяго перыяду свайго незаконнага ўтрымання.

У заяве таксама пералічаныя імёны ўсіх украінцаў, якія незаконна ўтрымліваюцца Расеяй.

Пытанне вызвалення Сянцова і іншых украінскіх палітвязняў будуць падымаць і на сесіі Генасамблеі ААН. Пра гэта паведаміў сталы прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка, піша Укрінфарм.

Украінская старана просіць дэлегацыі краін-удзельніц сесіі падняць пытанне вызвалення ўкраінцаў у публічных заявах, а таксама падчас магчымых кантактаў з афіцыйнымі прадстаўнікамі Расейскай Федэрацыі.

Ельчанка растлумачыў, што асноўная мэта гэтага кроку накіраваная на тое, каб «пытанне ўкраінскіх палітычных закладнікаў, якіх незаконна ўтрымлівае Расея, было адной з ключавых тэм для абмеркавання на Генасамблеі».

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў быў затрыманы расейскімі сілавікамі ў Крыме 11 траўня 2014 года. Яго абвінавацілі ў нібыта падрыхтоўцы тэрактаў на паўвыспе падчас акупацыі Расеяй і захоўвання зброі і выбухоўкі.

25 жніўня 2015 года Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму. Яго этапавалі ў калонію ў горадзе Лабытнангі.

Алег Сянцоў 14 траўня 2018 года абвясціў галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх затрыманых Расеяй украінскіх палітвязняў. За гэтыя месяцы ён перажыў некалькі крызісаў галадоўкі, аднак спыніць пратэст адмаўляецца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках