2 траўня 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай увядзе мыты на імпарт з ЗША аб'ёмам $60 млрд

7
Кітай увядзе мыты на імпарт з ЗША аб'ёмам $60 млрд

ЗША, у сваю чаргу, увялі мыты на кітайскія тавары коштам $200 млрд.

Улады Кітая прынялі пастанову з 24 верасня ўвесці мыты на 5% і 10% на тавары з ЗША на агульную суму $60 млрд. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце Мінфіна КНР, паведамляе РБК.

Адзначаецца, што ў дачыненні да звыш як 4 тысяч таварных пазіцый будуць уведзеныя мыты сумай 10%, у дачыненні да больш як 1,6 тысяч таварных пазіцый – памерам 5%.

Паводле заявы камітэта тарыфаў Дзяржаўнай рады КНР, якую падае «Сіньхуа», гэта вымушаны захад, які з'яўляецца рэакцыяй на пратэкцыянізм ЗША. У Пекіне спадзяюцца, што амерыканская старана спыніць гандлёвыя супярэчнасці, а таксама, што Кітай і Злучаныя Штаты з дапамогай дыялогу будуць бараніць узаемную выгаду двухбаковых гандлёва-эканамічных стасункаў.

Акрамя таго, на сайце Мінкамерцыі Кітая паведамляецца, што КНР падала скаргу ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА) на пастановы ўрада ЗША ўвесці мыты на кітайскія тавары коштам $200 млрд.

Аб увядзеннi новых мыт на кітайскія тавары стала вядома 18 верасня. Трамп заявіў, што да канца года мыты будуць складаць 10%, а у 2019 годзе яны павялічацца да 25%. Пры гэтым прэзідэнт ЗША адзначыў, што ў Вашынгтоне гатовыя да трэцяга этапу ўвядзення дадатковых мыт на імпарт сумай $267 млрд, калі Пекін увядзе ў адказ абмежаванні ў дачыненні да амерыканскіх сельгасвытворцаў.

Мінкамерцыі Кітая выказала шкадаванне ў сувязі з гэтым крокам, адзначыўшы, што гэта стварае нявызначанасць у далейшых кансультацыях Пекіна і Вашынгтона ў гандлі. The Wall Street Journal таксама паведамляла аб магчымым зрыве Кітаем чарговага этапу гандлёвых перамоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках