2 траўня 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Датацыі Расеі для Лукашэнкі скончыліся?

7
Датацыі Расеі для Лукашэнкі скончыліся?

За апошнія месяцы пастаўкі расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь істотна зменшыліся.

Паводле статыстыкі, у ліпені наша краіна атрымала амаль на 20% нафты менш, чым у чэрвені.

Паводле інфармацыі БелаПАН, расейская старана ўжо падрыхтавала пастанову аб тым, што з чацвёртага квартала ў гэтым годзе аб'ём паставак нафты будзе скарочаны, паведамляе «Белсат».

Беларусь атрымае столькі сыравіны, колькі патрэбна для задавальнення ўнутраных патрэб краіны. Таксама праект міждзяржаўнай пастановы прадугледжвае, што беларуская старана павінна абгрунтоўваць гэтыя ўнутраныя патрэбы.

Галоўная прычына такой меры ў тым, што Расея абвінавачвае Менск у рээкспарце нафтапрадуктаў.

Урады дзвюх краін вядуць перамовы аб умовах гандлю нафтай і нафтапрадуктамі. Чакаецца, што пытанне паставак расейскіх нафтапрадуктаў у Беларусь будзе вызначацца падчас перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 21 верасня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках