У Заслаўі гарэў дзіцячы садок
3- 24.09.2018, 21:18
- 15,816
Эвакуявалі 139 дзяцей.
У Заслаўі гарэў дзіцячы садок «Сонейка», ратавальнікі сумесна з персаналам эвакуявалі 139 дзяцей. Ніхто не пацярпеў.
Здарэнне адбылося пасля 12-ці гадзін раніцы 24 верасня. Задымленне пачалося ў адным з пакояў на першым паверсе. Агонь пашкодзіў столь на плошчы 80 квадратных метраў, паведамляе прэс-служба МНС.
Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне свяцільніка.