11 траўня 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве прапануюць увекавечыць сваё імя за $32

9
У Магілёве прапануюць увекавечыць сваё імя за $32

Замовіць «імянную плітку» можа кожны.

У сераду на плошчы Славы ў Магілёве пачалі кладку ходнікаў з гравіроўкай імёнаў жыхароў горада, паведамляе «Белсат».

Замовіць плітку з граніту мог кожны ахвотны, для гэтага трэба было ўкласці дамову з Управай камунальных прадпрыемстваў і заплаціць Br65.

На бруку можна было замовіць гравіроўку свайго імя альбо якога-небудзь дзеяча, звязанага з гісторыяй Магілёва.

Першапачаткова планавалася, што брук пакладуць да 25 чэрвеня, але рэканструкцыя плошчы Славы зацягнулася. Усё лета тут перакладалі звычайную, тратуарную плітку. 30 жніўня ўвялі абмежаванне на заезд аўтамабіляў на плошчу Славы.

«Гэта толькі першы этап акцыі. Цяпер мы пакладзем 27 плітак з імёнамі звычайных гараджан. Пазней адбудзецца другі этап, падчас якога выкладуць плітку з імёнамі выдатных дзеячаў: Спірыдона Собаля, Трафіма Сурты, Генадзя Магілёўскага і іншых», - распавяла вядучая юрыдычная кансультантка Управы камунальных прадпрыемстваў Таццяна Манёнак.

Сёння пад нагамі гараджан з'явіліся першыя імёны - напрыклад, Сяргея Іванавіча Бычкова, Марыі Аляксандраўны Якіменкі, Таццяны Юр'еўны Матузовай і Елісея Нікіціча Прысмакіна.

Плітку для апошняга замовіў бацька - 4 кастрычніка Елісею споўніцца год.

«Пра акцыю даведаліся з сацыяльных сетак. Нам спадабалася ідэя, вызначылі замовіць імя сына, думаю, што дзіцяці будзе цікава мець уласную плітку на вялікай плошчы. Таксама заўсёды можна лёгка ўгаварыць яго на шпацыр: «Пойдзем праверым тваю плітку?». Спадзяемся, што яна праляжыць 5 гадоў, як і было абяцана. Але хацелася б, каб гэта засталося надоўга. Акрамя пліткі ў кошт уваходзіць і сертыфікат, які мы пакуль не атрымалі», - распавёў Мікіта Прысмакін.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках