15 траўня 2024, Серада, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Думаю, уся Беларусь шчаслівая, што «Чэлсі» прыедзе да нас

8
Аляксандр Глеб: Думаю, уся Беларусь шчаслівая, што «Чэлсі» прыедзе да нас
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Паўабаронца БАТЭ падзяліўся меркаваннем аб лёсаванні групавой стадыі Лігі Еўропы.

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб распавёў пра сваё самаадчуванне, а таксама падзяліўся меркаваннем пра лёсаванне групавой стадыі Лігі Еўропы, паведамляе pressball.by.

- Іду на папраўку. Сам сябе паламаў у матчы з ПСВ. Недарэчная траўма. Такое бывае.

- Што скажаш пра лёсаванне групы Лігі Еўропы?

- Цудоўна, што нам трапіліся англічане («Чэлсі» - заўв.). Думаю, усе задаволеныя.

- Ты ж ведаеш, як з «Чэлсі» гуляць.

- Проста іншыя не ведаюць. Досвед ёсць. Думаю, уся Беларусь шчаслівая, што англічане патрапілі нам.

- І шанец у нас ёсць выйсці з групы.

- Ну так. Да пачатку групавой стадыі шанцы ёсць ва ўсіх.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках