13 траўня 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі баец UFC на знак пратэсту пакінуў студыю «Матч ТБ» у наўпростым эфіры

8
Беларускі баец UFC на знак пратэсту пакінуў студыю «Матч ТБ» у наўпростым эфіры
АНДРЭЙ АРЛОЎСКІ
ФОТА: BLOODANDSWEAT

Андрэй Арлоўскі засумняваўся ў аб'ектыўнасці размовы пра ягоныя шанцы ў баі з расейцам Шамілем Абдурахімавым.

Беларускі баец UFC Андрэй Арлоўскі наведаў студыю «Матч ТВ». Верагодна, гэта была праграма «Рэальны спорт. UFC у Расеі», паведамляе «Трибуна».

Падобна на тое, у нейкі момант Арлоўскаму здалося, што вядоўцы аднабока разважаюць пра ягоныя шанцы ў баі з расейцам Шамілем Абдурахімавым, і ён надумаў пакінуць студыю. Відэа інцыдэнту апублікавала група MMABOXING – MMA, UFC, Bellator, ACB «Вконтакте».

Арлоўскі: «Вы гэта ў наўпростым эфіры паказваеце? Ведаеце, давайце скончым інтэрв'ю, таму што такое ўражанне, што вы пампуеце расейскіх байцоў. У нейкі момант гэта... Давайце скончым».

Вядучы: «Пачакайце, у нас ёсць...»

Арлоўскі: «Не, не трэба. Вы расейцы – давайце пампуйце іх далей. Я скончыў. Дзякуй».

15 верасня Арлоўскі будзе змагацца з расейскім байцом Шамілем Абдурахімавым на турніры UFC у Маскве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках