11 траўня 2024, Субота, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аршанскі раён: наколькі ўсё запушчанае

10
Аршанскі раён: наколькі ўсё запушчанае

Праблемы «ўзорнага» рэгіёну ў лічбах.

Шмат гадоў таму кандыдат у прэзідэнты абяцаў «запусціць заводы». Праз 25 гадоў з'явілася Праграма развіцця Аршанскага раёна да 2023, з якой стала зразумела, наколькі ўсё запушчана, піша блогер і журналіст Віктар Малішэўскі на сайце antijournalist.by. Вось што краіна, апроч іншага, даведалася новага пра Воршу....

32% устаноў сярэдняй адукацыі абсталяваныя сучаснымі сродкамі і вучэбным абсталяваннем (да 2023 сёлета абяцаюць 51,3%).

78% аўтамабільных дарог раёна эксплуатуецца з пратэрмінаваным часам у капітальным рамонце

61,2% аўтадарог Аршаншчыны мае патрэбу ў існым рамонце.

60-70% - такі ўзровень зносу транспартных сродкаў арганізацый дарожнага фонду (да 2023 сёлета абяцаюць 45%).

430 шматдзетных сем'яў знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу для паляпшэння жыллёвых умоў. Калі па «Праграме развіцця...» будаваць для іх 3000 кв. метраў жылля на год, прыкладна за 10 гадоў кватэры атрымаюць усе шматдзетныя.

93 інжынераў бракуе аршанскім прамысловым прадпрыемствам (прывітанне размеркаванням).

У 4,8 разы перавышаюць сярэднямесячны аб'ём вытворчасці запасы Аршанскага інструментальнага завода, у 5,7 разоў - Аршанскага льнокамбіната.

30% вытворчых плошчаў не задзейнічаныя ў ААТ «Завод «Легмаш», ААТ «Аршанскі інструментальны завод»

45% - да такога ўзроўню да 2023 года плануецца забяспечыць загрузку вытворчых магутнасцяў для вытворчасці плаўленага сыру на прадпрыемстве «Оршасырзавод». Нават цікава, што ж там цяпер.

75,2% - такі знос актыўнай часткі асноўных сродкаў ААТ «Станказавод «Чырвоны барацьбіт», 57% - на Аршанскім інструментальным заводзе (тут ёсць станкі, якія выкарыстоўваюцца з 1974 года, калі завод толькі адкрыўся), 69,5% - у ААТ «Легмаш». І гэта атрымліваецца, што на загад Лукашэнкі прадпрыемства са зносам абсталявання 75,2% павінна паставіць станкі прадпрыемству са зносам 57%.

Мінус 53,5% - такая адмоўная рэнтабельнасць рэалізацыі буйной рагатай жывёлы.

Мінус 5,55% - рэнтабельнасць рэалізацыі аршанскага малака.

48% збожжаўборачных камбайнаў, 47% трактароў у раёне эксплуатуюцца за межамі амартызацыйных тэрмінаў.

6 гадоў запар (з 2013 года) сельская гаспадарка Аршаншчыны стратная.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках