22 лютага 2019, Пятніца, 16:21
Заклік Рады БНР
Рубрыкі

Foreign Policy: Беларусь зняла абмежаванні на колькасць дыпламатаў ЗША ў Менску

17

Дзярждэпартамент ЗША адмовіўся каментаваць сітуацыю.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей 10 студзеня апавясціў Вашынгтон аб зняцці абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Менску, паведамляе амерыканскі часопіс Foreign Policy.

Паводле звестак дзвюх крыніц Foreign Policy ў дыпламатычных колах ЗША, пра гэта Уладзімір Макей сказаў у тэлефоннай размове памочніку дзяржсакратара ЗША ў еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсу Мітчэл ў чацвер, 10 студзеня.

З 2008 года амерыканская амбасада ў Менску функцыянуе ва ўрэзаным складзе, без амбасадара. Спачатку быў устаноўлены ліміт на пяць дыпламатаў, але паступова ён быў пашыраны да 10, паведамляе амерыканскае выданне.

Паводле звестак выдання, амбасада ЗША ў краіне такога памеру, як Беларусь, звычайна налічвае амаль 30 дыпламатаў без мясцовых супрацоўнікаў.

Дзярждэпартамент ЗША адмовіўся каментаваць сітуацыю выданню, спаслаўшыся «шатдаўн» - адсутнасць прынятага бюджэту для фінансавання дзяржапарату.