12 лiстапада 2019, aўторак, 17:50
Добрая навіна
Рубрыкі

Украінскі міністр: Часткі Крымскага моста рухаюцца ў розных кірунках

10
Украінскі міністр: Часткі Крымскага моста рухаюцца ў розных кірунках

Канструкцыя знаходзіцца ў руху нават у спакойнае надвор'е.

Пабудаваны Расеяй Крымскі мост з'яўляецца "бутафорскім прапагандысцкім праектам". Шматлікія парушэнні пры будаўніцтве зрабілі канструкцыю моста вельмі ненадзейнай, што вылілася ў велізарныя праблемы для акупантаў.

Пра гэта ў эфіры ObozTV распавёў міністр у пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Вадзім Чарныш, спасылаючыся на аналіз спадарожнікавых здымкаў моста.

"Бравада з боку будаўнікоў моста, што мост нібыта такі ўстойлівы, што вытрымае ўсялякі землятрус, не адпавядае рэчаіснасці. Напраўду канструкцыя моста не такая, як падкрэсліваюць расейскія спецыялісты. Ён цяпер у спакойным стане рухаецца, калі няма землятрусаў", - заявіў Чарныш.

''Лёс вызначыць не шторм'': у сеціве з'явіліся свежыя фота Крымскага моста

Паводле ягоных слоў, рух моста адбываецца ў розных кірунках: "Умоўна кажучы, адны часткі моста паднімаюцца ўверх, іншыя рухаюцца ўніз. Гэта звязана з тым, што, па-першае, у такім месцы пабудаваны, па-другое, з-за канструкцыі... за кошт спадарожнікавых здымкаў з розных кутоў мы бачым, што розныя часткі моста рухаюцца ў розныя бакі. Ствараецца напружанне для палатна, па якім рухаюцца аўтамабілі".

Міністр таксама нагадаў, што запуск чыгуначнага злучэння на мосце ўвесь час зрываецца, тэрміны пераносяцца.

"Мы канстатавалі мноства парушэнняў міжнародна прызнаных практык падчас будаўніцтва. Нягледзячы на расейскую прапаганду, мы эмпірычна даводзім да грамадскасці, што, на нашу думку, гэта проста бутафорскі прапагандысцкі праект, і ён нясе пагрозу і для тых, хто рухаецца па мосце, і для суднаходства", - падкрэсліў прадстаўнік украінскага Кабінета міністраў.

Чарныш паведаміў, што расейцы адчуваюць праблемы і з будаўніцтвам ппад’езду да Крымскага моста.

"Будуюць тунэль блізу кіламетра ў пасёлку Кастрычніцкае каля Керчы. У мінулым годзе, калі пачалі яго будаваць, здарыўся зрух грунту і будаўніцтва было спыненае. Потым кампанія з Санкт-Пецярбурга разлічыла, якія грунты класці пад чыгуначнае палатно. Звычайна рэйкі і шпалы укладваюць на "падушку" са жвіру і адпаведных грунтоў. Так яны пралічыліся нават падчас выбару - няма такіх трывалых грунтоў цяпер, каб пабудаваць чыгуначныя пад'язныя каляіны да моста. Ізноў пралічыліся і выдалі дадаткова 3 млрд рублёў толькі для таго, каб змяніць праекты", - падкрэсліў ён.

''Падымем наш сцяг над Крамлём'': ва Украіне прарочылі лёс Крымскага моста

Міністр таксама адзначыў, што будаўнікі не ўлічылі плынь вады з Азоўскага ў Чорнае мора, што нясе дадатковыя мулаватыя адклады да апор моста:

"Там ёсць праблема глыбіні самога Керчанскага канала. Нават у сумежных партах у Крыме трэба цяпер вялікую колькасць сродкаў выдаваць для таго, каб яны функцыянавалі, калі яны спрабуюць іх запусціць насуперак санкцыйнага рэжыму... Ніхто гэтага не пралічваў, наўгад пабудавалі... Рэкі ўпадаюць у Азоўскае мора, нясуць пясок, мулаватыя адклады. Гэты рух таксама трэба пралічваць".

Таксама Чарныш ўважае за фальшыя выпрабаванні моста на трываласць, у якіх удзельнічаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

"У тэставым рэжыме праехалі некалькі КамАЗаў на чале з прэзідэнтам - для такога збудавання гэта не нагрузка. У савецкі час танкі праганялі, а тут некалькі КамАЗаў, прычым невядома, гружаных ці не. Для тэстаў гэта смешна", - дадаў ён.